Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Кардынал Кордэс пра духоўнае вымярэнне посту
26.02.2009 21:28
Ці можа пост садзейнічаць паляпшэнню свету? На гэтае пытанне старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс адказаў наступнае: «Калі сваім вачам адмаўляю ў праглядзе тэлебачання, буду мець час на малітву. Калі з сэрца выкараню пыху, то, можа, захачу паспавядацца. І такім чынам пост стане прычынай паглыблення хрысціянскага жыцця».
 
Бэнэдыкт XVI: Божая міласэрнасць — крыніца навяртання
26.02.2009 19:46
«Заклік да навяртання з’яўляецца дамінуючай тэмай ва ўсёй літургіі Папяльцовай серады», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у рымскай базыліцы Святой Сабіны на Авенціне 25 лютага 2009 г. Святой Імшы папярэднічала пакутная працэсія, якую ўзначаліў Пантыфік.
 
Пакаяцца — але як?
26.02.2009 16:04
Пра што думае католік, калі чуе слова «споведзь»? Часцей за ўсё перад вачыма паўстае вобраз канфесіянала і той таямніцы, якая адбываецца паміж Богам, святаром і грэшнікам. І далёка не ўсе задумваюцца над тым, што вызнанне грахоў — гэта зусім не дастатковая ўмова атрымання Божага прабачэння.
 
Арцыбіскуп Джанфранко Равасі пра ўплыў мас-медыя на свядомасць чалавека
25.02.2009 20:48
«Мудры ведае, што гаворыць; неразумны гаворыць тое, што ведае» — гэтай габрэйскай прымаўкай арцыбіскуп Джанфранко Равасі, старшыня Папскай рады па культуры, завяршыў сёння сваю лекцыю ва універсітэце La Sapienza у Рыме.
 
Кардынал Жозэ Сараіва Марцінш атрымаў вышэйшую ступень кардынальскай годнасці
25.02.2009 19:46
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узвысіў кардынала Жозэ Сараіву Марцінша, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі на пенсіі, да годнасці кардынала-біскупа, а Папскага вікарыя Рыма кардынала Агостыно Валліні — да годнасці кардынала-прэзбітэра.
 
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост
24.02.2009 19:52
«На пачатку Вялікага посту, які з’яўляецца шляхам інтэнсіўнай духоўнай падрыхтоўкі, літургія заахвочвае нас да трох практык пакаяння, уласцівых біблійнай і хрысціянскай традыцыі, — да малітвы, міласціны i посту, — каб мы як мага лепш падрыхтаваліся да святкавання ўрачыстасці Вялікадня i адчулі моц Бога»,— нагадвае Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ у сёлетнім пасланні на Вялікі пост.
 
Cвяты Адальбэрт (Войцех), біскуп і мучанік
24.02.2009 15:02
Cвятs Адальберт (Войцех), біскуп і мучанікСвяты Адальбэрт Пражскі паходзіў з княскага роду і нарадзіўся каля 956 г. у Лібіцах (Сярэдняя Чэхія). Адукацыю атрымаў у Магдэбургу, пасля чаго быў прыбліжанай асобай тагачаснага біскупа Прагі Дзітмара. У 983 г. Адальбэрт сам становіцца біскупам. З-за радавых міжусобіцаў двойчы вымушаны быў пакідаць сваю біскупскую сталіцу. Прыбыўшы ў Рым, уступіў там разам са сваім родным братам у ордэн бенедыктынцаў. Пасля гэтага ён вёў місіянерскую працу на тэрыторыі Венгрыі, а затым у Польшчы.
 
Святы Юрый, мучанік
24.02.2009 13:29
Святы Юрый, мучанікПаводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Паступова культ святога распаўсюдзіўся ва ўсім тагачасным хрысціянскім свеце. У XV ст. у Германіі ён быў залічаны да чатырнаццаці святых памочнікаў, а таксама абвешчаны апекуном Англіі.
 
Грэх — праява духоўнага паралічу
23.02.2009 18:50
Грэх з’яўляецца родам духоўнага паралічу. Чалавек можа падняцца пасля яго і выйсці на шлях дабра толькі дзякуючы Божай міласэрнасці. На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас разважання да малітвы «Анёл Панскі» ў нядзелю 22 лютага 2009 г.
 
Візіт прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ў Ватыкан
20.02.2009 19:02
Раніцай 19 лютага 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю Гордану Браўну, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі. Пасля адбылася сустрэча прэм’ер-міністра з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце біскупам Дамінікам Мамбэрці.
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1784 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.