Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы павіншаваў новаабранага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі
28.01.2009 15:12
Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Фэдэрыко Ламбардзі выказаў радасць у сувязі з абраннем новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. «Каталіцкі Касцёл з увагай і малітоўным удзелам сачыў за гэтым важным момантам у жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Ватыкана.
 
Ватыкан: Святы Айцец прыняў біскупаў Расіі
27.01.2009 19:22
26 студзеня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Каталіцкі епіскапат Расіі, які распачаў візіт «ad limina Apostolorum». У яго склад уваходзіць арцыбіскуп Паоло Пеццы з Масквы, біскуп Клеменс Пікель з Саратава, біскуп Кірыл Клімовіч з Іркуцка, а таксама біскуп Навасібірскі Юзаф Верт.
 
Бэнэдыкт XVI прыняў новага пасла Францыі
27.01.2009 19:18
26 студзеня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў Станісласа дэ Лабуле — новага пасла Францыі ў Апостальскай Сталіцы. Падчас сустрэчы Пантыфік заклікаў французскіх парламентарыяў да пашаны чалавечага жыцця на кожнай яго стадыі.
 
«Анёл Панскі» са Святым Айцом: святы Павел — прыклад навяртання
27.01.2009 15:20
Бэнэдыкт XVI падчас разважання да малітвы «Анёл Панскі» ў апошні дзень Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў назваў святога Паўла прыкладам навяртання для кожнага хрысціяніна. Пантыфік нагадаў, што адзінства веры мае свой пачатак ва ўнутраным навяртанні, сведчаннем чаго з’яўляецца святы Павел, які сустрэў пад Дамаскам уваскрослага Хрыста.
 
Бэнэдыкт XVI стаў ганаровым грамадзянінам горада Марыяцэля
22.01.2009 16:57
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 21 студзеня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровае грамадзянства горада Марыяцэля (Аўстрыя). Санктуарый у Марыяцэлі з’яўляецца адным з найбольш вядомых месцаў марыйнага культу ў Цэнтральнай Еўропе.
 
Кардынал Хав’ер Ласано Барраган скіраваў пасланне з нагоды 56 Сусветнага дня пракажоных
21.01.2009 20:43
«Нягледзячы на тое, што праказа найчасцей ігнаруецца сродкамі масавай інфармацыі, з гэтай хваробай штогод сутыкаюцца больш за 250 тысяч чалавек у свеце», — піша старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган у сваім пасланні на 56 Сусветны дзень пракажоных, які прыпадае на 25 студзеня.
 
Агульная аўдыенцыя: Бэнэдыкт XVI заклікае да развіцця экуменічнага дыялогу
21.01.2009 19:33
Да развіцця экуменічнага дыялогу заклікаў Бэнэдыкт XVI у катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі 21 студзеня 2009 г. у Ватыкане. Святы Айцец адзначыў, што адзінства хрысціянаў можа здзейсніцца «толькі дзякуючы Божай ласцы і дзякуючы Божай дапамозе», бо «крыніцаю адзінства з’яўляецца толькі Бог».
 
Добрым душпастырам і партнёрам у дыялогу бачыць кардынал Вальтэр Каспер новага Патрыярха Маскоўскага
21.01.2009 15:52
«Добры душпастыр і партнёр у дыялогу» — такім бачыць новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
На думку старшыні ватыканскага ведамства, найважнейшай рысай будучага іерарха Рускай Праваслаўнай Царквы павінна быць здольнасць агарнуць душпастырскай апекай сваю паству.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца аб захаванні хрысціянскай спадчыны Амерыкі
20.01.2009 20:18
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца, каб амерыканскі народ пад кіраўніцтвам Барака Абамы заставаўся верным сваім хрысціянскім караням і чэрпаў з іх сілы для будавання грамадства, якое з пашанай ставіцца да годнасці, роўнасці, а таксама правоў кожнага чалавека, асабліва да асобаў бедных, адкінутых і пазбаўленых магчымасці голасу.
 
З прамовы Святога Айца на заканчэнне VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы
20.01.2009 16:26
Да ўдзельнікаў VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мехіка (Мексіка) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў сваё пасланне, трансляцыя якога адбывалася праз спадарожнікавую сувязь. З’езд сем’яў з усяго свету завяршыўся 18 студзеня 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1788 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.