Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Обаль — парафія св. Вінцэнта дэ Поля

Обаль — касцёл св. Вінцэнта дэ ПольАдрас:
вул. Камсамольская, 9а
в. Обаль,
Шумілінскі р-н,
Рэспубліка Беларусь
211266

Тэл. (8-02139) 21993 (Шуміліна)

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 13.00
  • Святая Імша ў чацвер — 18.00 (ад 13 мая да 13 кастрычніка няма святой Імшы)

Адпусты: Св. Вінцэнта дэ Поль – 17 верасня.

аЗ гісторыі парафіі

У ХІХ ст. у Обалі, якая тады належала да ульскай парафіі, мясцілася капліца, аднак пазней яна была зруйнаваная.

Парафія ў Обалі была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі толькі 22 лістапада 2001 г. Існуе капліца, у якой адбываецца Эўхарыстыя, а таксама ўдзяляюцца сакрамэнты і праходзяць набажэнствы.

 
Лёзна — парафія Св. а. Піо

Адрас:
вул. Томскага, 2
Лёзна, п/с 6
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211220

Тэл.: (8-02138) 50512

старонка парафіі: liozno-padre-pio.blogspot.com.by
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript  


аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Святая Імша ў нядзелю — 10.00
  • Святая Імша ў будні — 10.00 (зімовы перыяд), 18.00 (летні перыяд)

Адпусты: Успамін св. айца Піо з Петральчыны

а З гісторыі парафіі

У Лёзне – раённым цэнтры, аддаленым ад Віцебска прыкладна на 35 км ва ўсходнім напрамку (дарога на Смаленск і на мяжу з Расіяй), налічваецца каля 10 тыс. жыхароў, а ў раёне – каля 25 тыс. чалавек.

Парафія св. а. Піо ў Лёзне вядзе свой пачатак са жніўня 2001 г., калі на мясцовых могілках была адпраўлена першая святая Імша. Згодна з рашэннем біскупа Уладзіслава Бліна, арганізацыя новай парафіі ў Лёзне была даручана кс. Андрэю Бочару MS, пробашчу парафіі Маці Божай з ля Салет у Віцебску.



З гэтага часу ў жылым доме сп. Ганны Дубікоўскай на вуліцы Гагарына, 17, распачаліся рэгулярныя малітоўныя сустрэчы і штотыднёвы ўдзел у Эўхарыстыі. Пры ўдзеле сясцёр супольнасці Езуса Міласэрнага распачалася таксама катэхеза для дзяцей у памяшканні мясцовай сацыяльнай дапамогі. У гэты час утварылася першая парафіяльная супольнасць (20 чалавек), дзякуючы чаму стала магчымай рэгістрацыя парафіі, што ўрэшце і адбылося 14 верасня 2001 г. У жніўні 2001 г. быў куплены дом па вул. Томскага, 2 з прылягаючай тэрыторыяй, прызначаны пад капліцу новай парафіі.

Кс. Андрэй Бочар працаваў да 2002 года, потым у парафіі служылі:

кс. Ежы Лісь (2002 - 2003)

кс. Анджэй Табор (2003-2004)

кс. Баляслаў Келан (2004 - 2005)

Кс. Алег Півавар распачаў служыць у 2005 годзе.

блог парафіі»»

 
Гарадок — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Гарадок — касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Вакзальная 2а
Гарадок
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211573

Тэл.: (8-02139) 42240пппРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Святая Імша ў нядзелю: 10.00 (18.30 – Езярышча)
  • Святая Імша ў аўторак і пятніцу: 18.00
Адпусты: Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – 31 мая

рЗ гісторыі парафіі

Гарадок знаходзіцца на галоўнай дарожнай і чыгуначнай лініі да Санкт-Пецярбурга, амаль на мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

Гісторыя парафіі Гарадок, паводле дадзеных, узятых з некалькіх крыніцаў, калісьці запісаных былым душпастырам па рубрыках, пачынаючы з 1886 г., уяўляла сабой наступнае: «У мясцовасці Рэмні, якая знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Гарадка, была капліца пад тытулам святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая належала да парафіі Веліж. Цяпер там знаходзіцца старажытны касцёл ХІХ ст. на падмурку будынка XVIII ст. Руіна прыдатная для адбудовы, бо сцены трывалыя і дах амаль цэлы. Зруйнавана закрыстыя, не хапае вокнаў і дзвярэй, часткі падлогі, – так пісаў былы душпастыр. – Тут калісьці жылі літоўскія асаднікі» (гл. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. ІІ, с. 490). Пад рубрыкай 1893 г. знаходзім: «У Гарадку была капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі св. Барбары ў Віцебску». У кнізе «Нашы касцёлы» чытаем: «Парафія св. Барбары ў Віцебску мае тры капліцы: на могілках, у Доўжыне і ў Гарадку. Пры апошняй пражывае некалькі шляхецкіх сем’яў і трохі сялян, але вельмі раскіданых па тэрыторыі». У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (Варшава, 1886 г., т. ІІІ, с. 133) знаходзім звесткі, што «каталіцкага касцёла ў Гарадку не было, хоць да 1864 г. быў араторыум у доме мясцовага жыхара Уланоўскага, і католікаў на той час было 210 чалавек». У «Геральдыцы беларускіх местаў» Анатоль Цітоў сцвярджае, што ў 1906 г. у Гарадку былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары, дзве царквы (драўляная і мураваная) і 10 габрэйскіх дамоў малітвы.

У 1922–1926 гг. пробашчам капліцы пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі у Гарадку быў кс. Міхал Ружыцкі, 1864 г. нар. Парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. У раёне пражывае каля 30 тыс. чалавек.

Парафіяльная капліца, пабудаваная намаганнямі кс. Адама Дынака.

 
Апублікавана Пасланне Святога Айца на 24-ы Сусветны дзень моладзі
06.03.2009 21:05
«Сапраўдны хрысціянін ніколі не сумуе, нават калі павінен супрацьстаяць розным праблемам. Прысутнасць Хрыста — вось сакрэт радасці і супакою», — такімі словамі Бэнэдыкт XVI звяртаецца да маладых людзей у Пасланні на 24-ы Сусветны дзень моладзі.
 
Ватыкан: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыме ўдзел у семінары, прысвечаным касцёльным СМІ
06.03.2009 20:58
9 сакавіка 2009 г. у Ватыкане распачнецца семінар на тэму «Новыя перспектывы касцёльнай камунікацыі. Змены тэхналогіі і культуры мас-медыя: тэалагічна-душпастырскае разважанне». У семінары, арганізаваным Папскай радай па сродках масавай камунікацыі, прымуць удзел біскупы з усяго свету. Каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
Папскі цырымоніймайстар пра публікацыі Ёзафа Ратцынгера на тэму літургіі
05.03.2009 20:36
«Першы том збору працаў Ёзафа Ратцынгера будзе прысвечаны літургіі», — пра гэта заявіў папскі цырымоніймайстар. На думку прэлата Гвідо Марыні, такі выбар невыпадковы. Сам Бэнэдыкт XVI звяртае на гэта ўвагу ў сваёй прадмове, жадаючы падкрэсліць, што ў літургіі аб’яўляецца таямніца Касцёла, і з яе Касцёл чэрпае сілы для свайго аднаўлення.
 
Арцыбіскуп Фізікелла: неабходна больш дальнабачна глядзець у будучыню
05.03.2009 20:28
У абліччы глабальнага эканамічнага крызісу неабходна нанава адкрыць этычныя прынцыпы эканомікі і «вялікую грамадскую салідарнасць», — лічыць рэктар Папскага Латэранскага універсітэта арцыбіскуп Рыно Фізікелла. 
 
Для таго, каб выйсці з крызісу, трэба адшукаць сэнс жыцця
05.03.2009 19:40
«Бэнэдыкт XVI — „адпаведны“ Папа на перыяд крызісу», — піша ў сённяшнім нумары «L'Osservatore Romano» намеснік галоўнага рэдактара газеты Карло дзі Чыкко. Аўтар таксама зазначае, што ў абнародаваным 4 сакавіка 2009 г. Пасланні Святога Айца на сёлетні Сусветны дзень моладзі можна будзе пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі новай сацыяльнай энцыклікі Бэнэдыкта XVI.
 
Пакаяцца — але як? (працяг)
04.03.2009 21:26
Існуе нямала людзей, якія цудоўна адрозніваюць дабро і зло ў сваім жыцці, але пры гэтым лічаць зло неабходным элементам дасягнення поспеху. Нават веруючыя людзі часам мяркуюць, што пазбавіўшыся нейкага «салодкага» або «неабходнага» граху, ім давядзецца распачаць жыццё «слабака» і няўдачніка.
 
Ватыкан: міжнародная канферэнцыя ў межах праекта «Навука, тэалогія і метафізічныя даследаванні»
04.03.2009 20:51
3–7 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы вучоныя з розных краінаў свету будуць разважаць на тэму адносінаў паміж верай і тэорыяй эвалюцыі. Тэма сустрэчы — «Біялагічная эвалюцыя: факты і тэорыя. Крытычная ацэнка 150 гадоў пасля публікацыі працы Ч. Дарвіна „Пра ўзнікненне відаў“».
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1782 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.