Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Кіраўнік прэс-службы Ватыкана: «Час стаць перад Богам без маскі»
04.03.2009 20:02
Вялікі пост — гэта добры час для таго, каб задумацца на тым, кім мы з’яўляемся. Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі SI, разважаючы над гэтым перыядам у літургічным годзе, нагадвае словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, скіраваныя да рымскіх святароў: «Задача душпастыра — цалкам асаблівая, бо людзі прыходзяць да яго „без маскі“, у праўдзе».
 
50-годдзе душпастырства вадзіцеляў-«дальнабойшчыкаў»
03.03.2009 17:08
Ужо на працягу 50 гадоў Каталіцкі Касцёл апякуецца вадзіцелямі, якія транспарціруюць вялікія грузы на далёкія адлегласці», — пра гэта нагадаў сакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Арцыбіскуп Агостыно Маркетто ў сваім выступленні 2 сакавіка 2009 г. нагадаў, што на працягу многіх гадоў гэтая «нешматлікая парафія» значна павялічылася, а яе душпастырства пашырылася.
 
Бэнэдыкт XVI пра энцыкліку «Caritatis in Veritate»
03.03.2009 16:54
Сусветны эканамічны крызіс — асноўная прычына, па якой адцягваецца публікацыя новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Caritatis in Veritate» («Любоў у праўдзе»). Справа не ў тым, што Апостальская Сталіца не мае грошай на публікацыю, а ў тым, што сусветныя эканамічныя праблемы настолькі сур’ёзныя, што Святы Айцец лічыць сваім абавязкам разгледзець іх у сваёй новай энцыкліцы.
 
Арцыбіскуп Антоніо Вэльё прызначаны старшынёю Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў
03.03.2009 16:11
28 лютага 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў старшынёю Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскупа Антоніо Марыя Вэльё, які з красавіка 2001 г. займаў пасаду сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.
 
Велікапосныя рэкалекцыі ў Ватыкане
02.03.2009 20:44
Вячэрнімі Нешпарамі ў ватыканскай капліцы Redemptoris Mater («Маці Адкупіцеля») распачаліся 1 сакавіка 2009 г. штогадовыя велікапосныя рэкалекцыі для Рымскай Курыі. Разважанні падчас тыднёвых рэкалекцый будзе праводзіць кардынал Фрэнсіс Арынзэ.
 
Бэнэдыкт XVI: анёлы — нашыя саюзнікі ў духоўнай барацьбе
02.03.2009 19:50
«„Наблізілася Валадарства Божае“ (пар. Мк 1, 15). Так сказаў Пан Езус людзям пасля перамогі над сатаною ў пустыні. Сёння, у першую нядзелю Вялікага посту, Хрыстус скіроўвае гэтыя словы таксама да нас. Час парваць з грахом, перамагчы спакусы, паверыць і даверыцца Богу: „Кайцеся і верце ў Евангелле“ (пар. Мк 1, 15)», — прамовіў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 1 сакавіка 2009 г.
 
Апостальская Сталіца: кангрэс, прысвечаны Пію XI
27.02.2009 19:31
Пій XI, якога некаторыя лічаць самым вялікім Папам ХХ стагоддзя, яшчэ не вядомы на столькі, на колькі заслугоўвае — на гэта звярнуў увагу Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ 26 лютага 2009 г. падчас адкрыцця міжнароднага кангрэса, прысвечанага папу Пію ХІ.
 
Кардынал Таран заклапочаны маўчаннем ісламскіх мас-медыя пра дыялог з католікамі
27.02.2009 18:40
«Дыялог з мусульманамі працягваецца, аднак, на жаль, не знаходзіць належнай зацікаўленасці ў прэсе ісламскіх краінаў», — сцвярджае старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Жан-Луі Таран выказаў упэўненасць у тым, што каталіцка-мусульманскія адносіны маюць вялікае значэнне для стварэння і падтрымкі супакою ў свеце.
 
Арцыбіскуп Маркетто: надзея — скарб для мігранта
27.02.2009 16:54
«Хрысціянская надзея і надзея мігранта» — так гучыць тэма даклада, з якім 26 лютага 2009 г. арцыбіскуп Агостыно Маркетто выступіў на канферэнцыі ў Рыме, прысвечанай энцыкліцы Бэнэдыкта XVI «Spe salvi». Арганізатарам дадзенай канферэнцыі з’яўляецца міжнароднае таварыства «Любоў і палітыка».
 
Візіт міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь у Ватыкан
27.02.2009 14:07
25 лютага 2009 г., у межах двухдзённага візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Італію і Ватыкан, адбыліся сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце Апостальскай Сталіцы біскупам Дамінікам Мамбэрці.
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1783 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.