Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец пра навучанне святога Яна Лествічніка (Клімакуса)
11.02.2009 20:58
Пасля 20 катэхезаў, прысвечаных постаці святога Апостала Паўла, Бэнэдыкт XVI вярнуўся да прадстаўлення вялікіх аўтараў духоўнага жыцця І тысячагоддзя хрысціянства. 11 лютага 2009 г. падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец распавёў пра святога Яна Лествічніка (Клімакуса).
 
Ватыкан: смерць Элуаны павінна схіліць да роздуму над правам на жыццё
11.02.2009 19:31
«Смерць Элуаны павінна абудзіць нашыя сумленні. Мы павінны зразумець, што права на жыццё з’яўляецца каштоўнасцю абсалютна бясспрэчнай», — так пракаментаваў смерць 38-гадовай італьянкі кардынал Хав’ер Ласано Барраган. Старшыня Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя падкрэсліў, між іншым, што неабходна высветліць прычыны нечаканай смерці жанчыны.
 
Апостальская Сталіца заклікае краіны Еўрасаюза да правядзення прасямейнай палітыкі
11.02.2009 17:05
Да правядзення палітыкі, больш арыентаванай на карысць сям’і, заклікаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ паслоў краінаў Еўрасаюза, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы. Іерарх падкрэсліў, што стабільнасць сям’і мае істотнае значэнне для будавання згуртаванасці і стабільнасці грамадства.
 
11 лютага — Сусветны Дзень хворага
10.02.2009 21:04
Цярпенні і хваробы дзяцей, а таксама сітуацыя іх сем’яў — галоўныя тэмы Паслання Святога Айца на ХVІІ Сусветны Дзень хворага, які з 1993 г. па традыцыі адзначаецца 11 лютага. Ініцыятарам гэтага дня быў Папа Ян Павел ІІ. Звычайна Дзень хворага адзначаўся ў марыйных санктуарыях у розных кутках свету, а ў гэтым годзе яго святкаванне мае дыяцэзіяльны характар.
 
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ сустрэўся з пасламі краінаў Еўрасаюза
10.02.2009 20:59
Працягваць аказваць дапамогу Афрыцы, наладжваць партнёрскія адносіны і вырашыць існуючыя канфлікты — да гэтага заклікаў кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас сустрэчы з пасламі еўрапейскіх краінаў, якая адбылася 10 лютага 2009 г. у Апостальскай Сталіцы.
 
Гораду Дзяржаве Ватыкан — 80 гадоў
10.02.2009 19:07
11 лютага 2009 г. Горад Дзяржава Ватыкан будзе святкаваць 80-годдзе з дня свайго заснавання. Дзяржава Ватыкан заснавана ў выніку Латэранскіх пагадненняў, якія былі заключаны паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй 11 лютага 1929 г. і ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 г.
 
Некалькі думак наконт тэорыі эвалюцыі
10.02.2009 04:08
12 лютага бягучага года выпадае 200-годдзе з дня нараджэння Чарльза Дарвіна. Прапаную з гэтай нагоды некалькі рэфлексій наконт створанай ім мега-тэорыі, якая мела сур'ёзныя светапоглядныя наступствы. Наступствы, якія да сённяшняга дня з'яўляюцца фактарам шматлікіх дыскусій...
 
Бэнэдыкт XVI пра сэнс хваробы і цярпення
09.02.2009 17:01
Пра сэнс і каштоўнасць хваробы ў кожнай сітуацыі чалавечага жыцця разважаў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 8 лютага 2009 г. Святы Айцец адзначыў, што, хоць хвароба з’яўляецца часткаю чалавечага жыцця, да яе, аднак, немагчыма прызвычаіцца. І не толькі таму, што часам хвароба цяжкая і сур’ёзная, але перш за ўсё таму, што чалавек створаны для жыцця.
 
Старшыня Папскай рады «Cor Unum» аб праблеме культу цела
05.02.2009 16:46
Старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс перасцерагае ад моднага культу цела, які мае выраз у велізарных сумах, якія выдаткоўваюцца на гэтую мэту. Падчас прэзентацыі сёлетняга велікапоснага паслання Бэнэдыкта XVI, кардынал Кордэс заклікаў да адкрыцця глыбокага сэнсу хрысціянскага посту.
 
Бэнэдыкт XVI: прыклад святога Паўла — імпульс да развіцця веры
05.02.2009 15:51
«Прыклад і вучэнне святога можа быць імпульсам і нават гарантыяй узмацнення хрысціянскай самасвядомасці кожнага з нас, а таксама амаладжэння ўсяго Касцёла», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 лютага 2009 г. У гэты дзень Святы Айцец завяршыў цыкл катэхезаў, прысвечаных асобе Апостала Народаў.
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1786 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.