Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Венецыі каталіцкую святыню ператварылі ў мячэць
13.05.2015 14:33

У межах 56-й арт-біенале, якая адкрылася ў Венецыі 9 мая і завершыцца 22 лістапада, швейцарскі мастак Крыстаф Бюхель, які стаў вядомы сваімі правакацыйнымі ідэямі, адкрыў мячэць у будынку касцёла Санта-Марыя-дэля-Місэрыкордыя.

 
Папа кананізуе чатырох заснавальніц манаскіх супольнасцяў
13.05.2015 14:04

17 мая Папа Францішак узначаліць урачыстую Імшу, падчас якой будуць кананізаваны чатыры законніцы, якія жылі ў XIX стагоддзі: францужанка Жанна Эмілі дэ Вільнёў, італьянка Крысціна Марыя Брандо і палестынкі Марыям Бавардзі і Мары-Альфонсін Гатас, прычым дзве апошнія стануць першымі палестынскімі законніцамі, кананізаванымі Каталіцкім Касцёлам.

 
Папа Францішак пра тры словы, якія адкрываюць шлях да добрага сямейнага жыцця
13.05.2015 13:28

Падчас агульнай аўдыенцыі 13 мая Папа Францішак звярнуўся да вернікаў з катэхезай, якую назваў «уваходнымі дзвярыма» ў серыю разважанняў аб рэальным жыцці сям’і.

 
Сутнасць і значэнне Фацімскага паслання
13.05.2015 08:23

Сутнасць Фацімскага паслання заключаецца не ў таямніцы і не ў іншых знешніх знаках. Яго мэта — гэта навяртанне, пакаянне, малітва і давер Богу.

 
13 мая — Шосты Велікодны тыдзень
13.05.2015 03:00

1 чыт. Дз 17, 15. 22 – 18, 1; Пс 148, 1–2. 11–12ab. 12c–14a. 14bcd.
Ев. Ян 16, 12–15.

Альбо: Успамін Найсв. Марыі Панны з Фацімы.

1 чыт. (сш. 15) Іс 66, 10.12-14с; Пс Юдт 13, 18bcde.19-20a.
Ев. Ян 2, 1-11.

 
Успамін Найсв. Марыі Панны з Фацімы
13.05.2015 03:00

Успамін Найсв. Марыі Панны з Фацімы

У 1917 г. у Фаціме (Партугалія) мелі месца аб'яўленні Маці Божай траім пастушкам, падчас якіх Панна Марыя предказала гісторыю чалавецтва ў XX стагоддзі, пераслед Касцёла і яго адраджэнне.

 
Ян 16, 12-15
13.05.2015 03:00

«Дух праўды навучыць вас усёй праўдзе»

 
Хрысціянін і права. Біскупы
12.05.2015 22:32

Мы пачынаем нашыя разважанні аб біскупах — аб тых, хто з Божага ўстанаўлення з’яўляюцца наступнікамі Апосталаў праз дадзенага ім Святога Духа. Яны з’яўляюцца пастырамі Касцёла, настаўнікамі дактрыны, святарамі святога культу і тымі, хто выконвае паслугу кіравання. Менавіта праз біскупскае пасвячэнне — найвышэйшую ступень сакрамэнту пасвячэння — і адзінства з Рымскім Біскупам і Калегіяй Біскупаў кожны біскуп становіцца членам гэтай Калегіі Біскупаў.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка выступіў з дакладам на канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі сям’і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
12.05.2015 19:13

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ, прыняў удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў епіскапатаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы на тэму сітуацыі сям’і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў сувязі з падрыхтоўкай да восеньскага Сінода Біскупаў, прысвечанага сям’і. Канферэнцыя праходзіла 11-12 мая ў Братыславе (Славакія).

 
Трэцюю гадавіну смерці кс. Уладзіслава Пятрайціса адзначылі ў Міёрах
12.05.2015 15:00

9 мая ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася святая Імша ў трэцюю гадавіну смерці ксяндза каноніка Уладзіслава Пятрайціса, пробашча парафіі ў 1985–2000 гг. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, памаліцца за душу спачылага прыбылі святары з Міёрскага дэканату і іншых дэканатаў дыяцэзіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 851 852 853 854 855 856 857 858 859 860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 852 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.