Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія на VI Велікодную нядзелю (10 мая)
06.05.2015 14:19

Менавіта трывалай і поўнай радасці хоча для кожнага з нас Езус. Ён ведае, што нельга дасягнуць яе ўласнымі сіламі, бо такая радасць ёсць дарам. Дарам, які прыходзіць да чалавека звонку. Адкуль бярэ пачатак такая радасць? Адказ адназначны: з любові.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю (10 мая)
06.05.2015 13:40

Бог як доказ сваёй любові спасылае нам на зямлю Адзінароднага Сына як Збаўцу. Хто прымае Яго Сына як Збаўцу, паказвае Богу, што Яго ведае і любіць. Той, хто трывае ў лучнасці з Езусам, здольны жыць любоўю Божай і рассейваць яе ў сваім акружэнні.

 
Актрыса Сальма Хаек прадставіла свой фільм у падтрымку ліванскіх бежанцаў
06.05.2015 13:12

Галівудская актрыса Сальма Хаек наведала лагер сірыйскіх бежанцаў «Бекаа» падчас візіту ў Ліван, дзе прадставіла свой анімацыйны фільм «Прарок», які створаны па матывах аднайменнай кнігі вядомага ліванскага тэолага, філосафа і паэта Джэбрана Халіля.

 
Самая старажытная копія Дзесяці Запаведзяў прадстаўлена ў музеі Ізраіля
06.05.2015 11:50

Найстаражытнейшая ў свеце поўная копія Дзесяці Запаведзяў прадстаўлена на ўсеагульны агляд у Музеі Ізраіля на два тыдні.

 
Пантыфік пра плёны даверу Богу ў складаных сітуацыях
06.05.2015 10:57

Каб увайсці ў Божае Валадарства, неабходна прайсці праз цёмныя і складаныя моманты, нагадаў Папа Францішак 5 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Святы Айцец пахіліўся над трыма галоўнымі паняццямі, якія прагучалі ў літургічных чытаннях: выпрабаванняў, даверу і спакою.

 
У Нарачы адбылася ўрачыстасць першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ
06.05.2015 10:46

3 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адзначалася ўрачыстасць першай гадавіны кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ў гэты дзень у Нарачы цэлебраваў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Падзеі Года Міласэрнасці прадстаўлены ў Ватыкане
06.05.2015 09:27

«Касцёл жыве невычэрпным жаданнем падарыць міласэрнасць» — у гэтых словах з Апостальскай адгартацыі Папы Францішка «Evangelii gaudium» заключаны сэнс Надзвычайнага Святога Года Божай Міласэрнасці, распавёў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела 5 мая ў Ватыкане.

 
6 мая — Пяты Велікодны тыдзень
06.05.2015 03:00

1 чыт. Дз 15, 1-6; Пс 122 (121), 1-2. 3-4а. 4b-5.
Ев. Ян 15, 1-8.

 
Ян 15, 1-8
06.05.2015 03:00

«Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён»

 
Слова Жыцця на май 2015
06.05.2015 00:45

Прэзентацыя >>>

«Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю» (Эф 2, 4-5)

Калі Бог адкрыўся Майсею на гары Сінай, Ён сказаў яму, кiм Ён ёсць: Госпад, Госпад, Бог чалавекалюбны і міласэрны, доўгацярплівы і шчодры на ласку і вернасць (Зых 34,6). Каб паказаць прыроду гэтай міласэрнай любові, габрэйская Біблія выкарыстоўвае слова rahamim, якое нагадвае пра матчынае ўлонне, пра месца, з якога паходзiць жыццё. Бог дае сябе спазнаць як «міласэрнага», праяўляючы клопат, якiм атуляе сваё стварэнне падобна таму, як маці клапоцiцца аб кожным сваiм дзіцяці: любіць яго, знаходзiцца блiзка каля яго, абараняе, клапоціцца пра яго. Апроч таго, Біблія выкарыстоўвае тэрмiн hesed, каб паказаць іншыя аспекты міласэрнай любові: вернасць, добразычлiвасць, дабрыню, салідарнасць.

Гэтак жа i Марыя ў сваiм Magnificat праслаўляе мiласэрнасць Усемагутнага, якая распраменьваецца на ўсе пакаленнi (пар. Лк 1, 50).

Пра любоў Божую кажа i сам Езус, паказваючы Бога, як Айца, блізкага нам і заўважаючага ўсе нашыя патрэбы, гатовага прабачаць і даваць усё, што нам патрэбна: Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых (Мц 5, 45). Вiдавочна, што Яго любоў багатая і вялікая, як  напiсана ў Пасланні да Эфесцаў, з якога выбрана гэтае Слова:

«Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю».


Словы апостала Паўла — гэта амаль што крык радасці, які нараджаецца з сузірання надзвычайных дзеянняў Бога ў адносінах да нас: мы былі мёртвыя, а Ён уваскрасiў нас, даючы нам новае жыццё.

Пачатак гэтай фразы ўказвае на кантраст, якi Павел заўважыў раней: чалавецтва, прыгнечанае цяжарам правінаў і грахоў, зняволенае грахоўнымi, эгаістычнымi жаданнямi, пад уплывам злых сіл адкрыта паўстае супраць Бога, i таму заслугоўвала б выбуху Божага гневу (пар. Эф 2, 1-3). А Бог замест пакарання, наадварот – і ў гэтым вялікае здзіўленне святога Паўла – аднаўляе жыццё: не дазваляе, каб кiраваў Iм гнеў, але — каб міласэрнасць і любоў.

Езус, расказваючы прыпавесць пра бацьку і двух сыноў, ужо дазваляе нам прадчуваць такое дзеянне Бога. Бацька з распасцёртымі абдымкамі прымае малодшага сына, патрапіўшага ў жыццё, нявартае чалавека. Тое ж самае дакладна ёсць і ў прыпавесці пра добрага пастыра, якi шукае страчаную авечку, бярэ яе на плечы свае, каб занесці яе ў аўчарню; а таксама пра добрага Самараніна, якi лечыць раны чалавека, збiтага рабаўнікамі (пар. Лк 15, 11-32; 15, 3-7; 10, 30-37).

Бог, міласэрны Айцец, чыю міласэрнасць сімвалізуюць гэтыя прыпавесці, не толькі нам прабачае, але і адорвае нас жыццём свайго Сына, Езуса, адорвае ўсёй паўнатою Божага жыцця.

Адсюль узнiкае гімн падзякі:

«Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю».

Гэтае Слова Жыцця павінна выклікаць у нас такую ж радасць і ўдзячнасць, як i ў святога Паўла і ў першай хрысціянскай супольнасці. Таксама i для кожнага з нас Бог з’яўляецца багатым на міласэрнасць і вялікую любоў, гатовы прабачаць і адорваць нас ласкай. Таму няма анiякiх сітуацый граху, пакуты, адзіноты, у якiх бы Ён не прысутнічаў, не быў бы побач з намі, каб суправаджаць нас на нашым шляху, не дарыў бы нам давер, не даваў бы магчымасцi ўваскрасення і сілы, каб мы заўсёды маглi пачаць з нуля.

У сваёй першай малітве «Aнёл Панскi» два гады таму, 17 сакавіка, Папа Францiшак пачаў распавядаць пра міласэрнасць Бога, закрануўшы тэму, да якой пазней ён будзе часта звяртацца. Пры гэтым ён сказаў: Аблічча Бога — гэта твар міласэрнага Айца, які заўсёды цярплiвы... разумее нас, чакае нас, не стамляецца нам прабачаць... I скончыў гэтае першае кароткае прывітанне, нагадаўшы: Бог ёсць любячым Айцом, які заўсёды прабачае, які для ўсіх нас мае мiласэрнае сэрца. Будзем таксама вучыцца быць міласэрнымi да ўсіх.

Гэтая апошняя падказка прапануе нам канкрэтны спосаб рэалiзацыi Слова Жыцця. Калі Бог для нас багаты на міласэрнасць і атачае нас вялікай любоўю, то мы таксама пакліканыя быць міласэрнымі да іншых. Калі Ён любіць людзей, варожых яму, мы таксама павінны навучыцца любiць тых, хто не «прывабны», нават ворагаў. Хіба ж Езус не сказаў нам: «Шчаслiвыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7); ці ж не прасіў, каб мы былі міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны (Лк 36, 6)? Таксама св. Павел заклікаў свае суполкi, выбраныя і ўмілаваныя Богам, каб апранулiся ў міласэрнасць, лагоднасць, пакору, далікатнасць, доўгацярплiвасць (Клс 3, 12).

Калі мы верым у любоў Бога, то мы таксама можам любіць любоўю, якая блізка прымае кожную балючую сітуацыю, кожную патрэбу, якая ўсе прабачае,  абараняе, якая ўмее акружыць апекай.

Жывучы гэтым спосабам, мы можам быць сведкамі Божай любові і дапамагаць усім, каго сустрэнем, каб знайсці, што i для iх Бог багаты на міласэрнасць і вялікую любоў.

А. Фабiа К’ярдзi


 
<< Першая < Папярэдняя 851 852 853 854 855 856 857 858 859 860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 858 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.