У Іспаніі першая нядзеля мая — Дзень маці. Міжнародная платформа жанчын свету (Women of the World) прапануе правесці яго па-іншаму, а менавіта пад лозунгам «Святкуйце мацярынства».
2 мая ў Турыне быў залічаны да ліку благаславёных брат Луіджы Бордзіно. Ён быў свецкай асобай з Кангрэгацыі братоў св. Юзафа Бэнэдыкта Коталенга, які прысвяціў сваё жыццё служэнню хворым і церпячым.
З 1 па 3 мая ў Смаргоні прайшлі Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Тэмай сёлетняй сустрэчы моладзі Гродзенскай дыяцэзіі сталі словы “Чыстыя сэрцам бачаць Бога”. Сваімі перажываннямі дзеляцца маладыя ўдзельнікі сустрэчы.
1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце «Солы - Гудагай» у санктуарый Маці Божай Гудагайскай.
Ужо традыцыйна Гродзенская дыяцэзія ў першую нядзелю мая адзначае Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні.
У маі пачынае працаваць «Цэнтр абароны жыцця і сям'і» Віцебскай дыяцэзіі. Цэнтр адкрыты на базе БКА «Карытас», якая супрацоўнічае па пытаннях абароны жыцця і сям'і з Душпастырствам сем'яў Віцебскай дыяцэзіі і Дабрачынным фондам «Адкрытыя сэрцы».
3 мая Папа Францішак здзейсніў візіт у парафію Панны Марыі Каралевы Супакою ў Осціі – прыгарадзе Рыма. Перш чым цэлебраваць Эўхарыстыю для мясцовых вернікаў, Пантыфік наведаў супольнасць Малых Сясцёр Езуса, якія дапамагаюць самым бедным жыхарам раёна, сустрэўся з хворымі, пажылымі, моладдзю і сем’ямі, дзеці якіх прынялі хрост сёлета.
1 мая ў Мінску прайшоў першы гарадскі велапарад і адкрыццё веласезону 2015. Прынялі ўдзел у заездзе і прадстаўнікі каталіцкай супольнасці - пяць святароў з розных парафій на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
3 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы на тэму “Шляхі ўзаемаразумення паміж немцамі і беларусамі”. Сустрэча адбылася ў межах Мемарыяльнай паездкі ў Трасцянец “Памятаем дзеля агульнаеўрапейскай будучыні”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі над фашызмам.