Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пантыфік паразмаўляе з дзецьмі аб міры, любові, гасціннасці і адкрытасці
05.05.2015 17:31

11 мая Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI каля 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы «Фабрыка спакою». Яе мэта заключаецца ў тым, каб, пачынаючы ад самых пачатковых класаў школы, вучыць дзяцей культуры міру.

 
На пачатку мая ў Іўі традыцыйна моляцца за дзяцей і пажарнікаў
05.05.2015 15:50

У каталіцкіх вернікаў з Іўя склаліся дзве прыгожыя традыцыі на пачатку мая. У парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла моляцца за маленькіх парафіянаў з іх мамамі і пажарнікаў.

 
ХХІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі: Смаргонь дзякуе Богу і людзям
05.05.2015 12:32

3 мая каля 15-й гадзіны са Смаргоні ад’ехаў цягнік «Чыстыя сэрцам», стала ціха і сумна, як быццам чагосьці не хапае. Як і звычайна, шмат часу адводзілася на падрыхтоўку, каб пасля перажыць прыгожыя моманты жыцця, якія хутка прабягаюць. Каб падрыхтаваць ХХІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, трэба было добра падзяліць працу, прызначыць адказных за розныя моманты і пасля чакаць сюрпрызаў, якіх было нямала.

 
У Швейцарыі ўпершыню Касцёл арганізаваў нацыянальная дні моладзі
05.05.2015 12:21

На пачатку мая ў Касцёле ў Швейцарыі. Упершыню былі арганізаваны нацыянальныя дні моладзі. У іх прынялі ўдзел больш за 1200 чалавек, у тым ліку 900 наведвальнікаў з усіх кантонаў Швейцарыі.

 
У Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі
05.05.2015 12:17

1 мая ў парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Свіры прайшоў дзень засяроджання для моладзі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.

 
Папа сустрэўся з кіраўніцай Лютэранскай Царквы Швецыі
05.05.2015 12:12

4 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Лютэранскай Царквы Швецыі на чале з яе кіраўніцай архіепіскапам Упсалы Анцье Якелен. У цэнтры прамовы Святога Айца была тэма экуменізму.

 
Як вырваць церні з сэрца? Моладзевыя рэкалекцыі прайшлі ў Брэсце
05.05.2015 12:04

“Сэрца ў цернях” – пад такой сімвалічнай назвай праходзілі рэкалекцыі для моладзі ў кляштары сясцёр кармэлітанак ад Дзіцяткі Езуса.  Духоўныя практыкаванні, якія праводзіў кс. Раман Суша,  працягваліся з 30 красавіка па 2 мая і мелі даволі насычаную праграму.

 
5 мая споўнілася 70 гадоў біскупу Казіміру Велікасельцу
05.05.2015 10:01

5 мая святкуе сваё 70-годдзе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Зараз біскуп жыве і служыць у Гомелі. Яго пакліканне нарадзілася ў сям’і, можа, з малітваў бабулі, можа, з той ночы, калі бацька вёз яго да Першай Камуніі ў Кобрын за 60 км, можа, з разважанняў і малітваў, якія слухалі віленскія вулачкі, можа, нарадзілася і адраджаецца ў словах удзячных людзей, якім ён працягвае адкрываць Бога, адсланяючы атэістычную фіранку, якую забыліся зняць дагэтуль яшчэ з савецкіх часоў...

 
5 мая — Пяты Велікодны тыдзень
05.05.2015 03:00

1 чыт. Дз 14, 19-28; Пс 145 (144), 10-11. 12-13ab. 21.
Ев. Ян 14, 27-31а.

 
Ян 14, 27-31а
05.05.2015 03:00

«Спакой Мой даю вам»

 
<< Першая < Папярэдняя 851 852 853 854 855 856 857 858 859 860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 859 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.