Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны
07.05.2015 13:49

У спецыяльным паведамленні ў сувязі з 70-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заахвочвае вернікаў да сумеснай малітвы за «ўсіх, якія загінулі і сталіся ахвярамі гэтай трагічнай вайны, якая забрала жыццё шматлікіх жыхароў нашай зямлі».

 
Халдзейскі патрыярх заклікаў уключыць у тэкст канстытуцыі Курдыстана паняцце «хрысціяне»
07.05.2015 12:55

Паколькі ў цяперашні час заканадаўцы абмяркоўваюць фармулёўку канстытуцыі для аўтаномнай іракскай вобласці Курдыстан, кіраўнік Халдзейскай Каталіцкай Царквы заклікаў уключыць у тэкст асноўнага закона паняцце «хрысціяне».

 
Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Кубы
07.05.2015 12:22

10 мая Папа Францішак прыме Прэзідэнта Рэспублікі Куба Рауля Кастра, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
7 мая — Пяты Велікодны тыдзень
07.05.2015 03:00

1 чыт. Дз 15, 7-21; Пс 96 (95), 1-2а. 2b-3. 10.
Ев. Ян 15, 9-11

 
Ян 15, 9-11
07.05.2015 03:00

«Заставайцеся ў Маёй любові, каб радасць вашая была поўнай»

 
У Лондане развіталіся з айцом Аляксандрам Надсанам
06.05.2015 16:07

29 красавіка ў Лондане адбылося пахаванне айца Аляксандра Надсана. У ліку прысутных на пахаванні быў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
Папа пра 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны
06.05.2015 15:56

У канцы агульнай аўдыенцыі 6 мая Папа Францішак нагадаў пра 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і звярнуўся да палітыкаў з заклікам спрыяць фарміраванню культуры міру.

 
Папа Францішак: «Касцёл уключаны ў гісторыю кожнага хрысціянскага сужэнства»
06.05.2015 15:52

Прыгажосць хрысціянскага сужэнства была галоўнай тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі 6 мая. Гаворка ідзе не проста пра цырымонію, якая праходзіць у храме – з кветкамі, прыгожымі строямі, фатаграфаваннем, – але пра сакрамэнт, які здзяйсняецца ў Касцёле і стварае Касцёл, паколькі дае жыццё новай сямейнай супольнасці, заўважыў Пантыфік.

 
Шчаслівае сужэнства. Парады Бібліі добраму мужу
06.05.2015 15:40

Падчас нашых мінулых сустрэч гаворка ішла пра аргументы на карысць перадсужэнскай чысціні, а таксама пра абавязак бацькоў адносна сексуальнага выхавання сваіх дзяцей. Мы заўважылі, што адным з фундаментальных метадаў такога выхавання з’яўляецца ўласны прыклад – неабходна, каб наша жыццё, як бацькоў і сужонкаў, было сумяшчальным з ідэяй аб добрай, сталай сексуальнасці і верных сужэнскіх адносінах. Сённяшняя праграма будзе галоўным чынам адрасавана моцнай палове чалавецтва.

 
Сустрэча для мужчын прайшла ў Росіцы
06.05.2015 14:50

Адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай на ружанцы ў інтэнцыі мужчын Беларусі — мужоў, бацькaў і сыноў — распачалася чарговая сустрэча мужчын у Росіцы 2 мая. У гэты дзень мужчыны Беларусі сабраліся разам на малітве, каб прасіць заступніцтва благаслаўлёных росіцкіх пакутнікаў і св. Юзафа ў выкананні сваіх штодзённых абавязкаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 851 852 853 854 855 856 857 858 859 860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 857 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.