Больш за 30 мерапрыемстваў чакаюць Папу Францішка падчас дзевяцідзённага візіту ў тры лацінаамерыканскія краіны. 5-13 ліпеня Пантыфік наведае Эквадор, Балівію і Парагвай.
10 мая дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святыя Імшы ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). Падчас Імшаў, адна з якіх была на польскай, а другая на беларускай мове, іерарх удзяліў Першую святую Камунію дзецям парафіі.
10 мая ў Гродне прайшоў сімпозіум «Любоў – наша пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце», арганізаваны Радай па справах сям’і пры ККББ. Сімпозіум адбыўся ў межах падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, якая пройдзе 22-27 верасня.
9 мая маці, жонкі і дочкі ў чарговы раз сабраліся ў Росіцы, каб разам маліцца, просячы патрэбных ласкаў для сябе і сваіх сем’яў. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, таму сустрэча пачалася маёвым набажэнствам.
10 мая ў Лагішыне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя гадавіне каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Напярэдадні, 9 мая, адбылася XXIII Дыяцэзіяльная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый у Лагішыне.
14 мая ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску выступяць восем харавых калектываў. Выступленне адбудзецца ў межах Х Міжнароднага форуму студэнцкіх хораў «Папараць-кветка-2015», які арганізуе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзел у конкурсе прымаюць харавыя калектывы з Беларусі, Расіі і Літвы.
9 мая ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшоў сімпозіум «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце», арганізаваны Радай па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Лекцыі на тэму захавання любові і правільнай камунікацыі ў сям’і прачыталі выкладчыкі з каталіцкай сямейнай кансультацыі.
На канферэнцыі, прысвечанай навуковым даследаванням Турынскай Плашчаніцы, прагучаў даклад, з якога вынікае, што плямы на Плашчаніцы цалкам сумяшчальныя з тымі, якія знаходзяцца на менш знакамітай рэліквіі — т.зв. Сударэ з Ов’еда, паведаміла італьянскае выданне Vatican Insider.
«Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне»