Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Візіт Папы ў Ліван]
Усяго 17 матэрыялаў адзначана цэтлікам Візіт Папы ў Ліван.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Разважанні да Крыжовага шляху, які адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы ў Вялікую пятніцу, у гэтым годзе падрыхтуе мараніцкі Патрыярх Бехара Раі і ліванская моладзь. Гэтае набажэнства штогод узначальвае Папа.
23 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, які прыбыў у Рым з нагоды кансісторыі, што адбудзецца 24 лістапада. Прэзідэнт Лівана ўзначальвае дэлегацыю з 500 чалавек, якія прыехалі падтрымаць мараніцкага Патрыярха Бешара Раі, які заўтра атрымае з рук Папы кардынальскі берэт.
З 10 кастрычніка 2012 г. падчас агульных аўдыенцый Святога Айца кароткі змест папскай катэхезы будзе агучвацца таксама і на арабскай мове. Да сённяшняга дня ўступныя ўрыўкі з Пісання і прывітанні да пілігрымаў гучалі на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, партугальскай і польскай мовах.

Змест постсінадальнай Апостальскай адгартацыі «Касцёл на Блізкім Усходзе» («Ecclesia in Medio Oriente») стаў вядомы толькі 14 верасня — пасля яе падпісання Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у Ліване. Адгартацыя з’яўляецца вынікам спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які прайшоў у Ватыкане ў кастрычніку 2010 г. Дакумент быў апублікаваны на італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, нямецкай, польскай і арабскай мовах.
«Сапраўднае аблічча Касцёла» — так называецца артыкул у ватыканскай газеце «L’Osservatore Romano», прысвечаны візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван. Аўтар артыкула, галоўны рэдактар выдання Джаванні Марыя Віян, называе гэты візіт «падарожжам міру» і падкрэслівае «адвагу Папы».
У Ватыкане была абнародавана праграма вераснёўскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван, падчас якога будзе падпісаны і афіцыйна прэзентаваны Апостальскі зварот па выніках Сінода Біскупаў па Блізкім Усходзе.
Гаворкі пра адмену або перанос папскага візіту ў Ліван не вядзецца. Па словах мараніцкага арцыбіскупа Камілле Заідана, нягледзячы на грамадзянскую вайну ў Сірыі, падрыхтоўка да візіту Бэнэдыкта XVI працягваецца, а пытанне небяспекі Святога Айца пад кантролем.
«Ніколі не бралася пад увагу магчымасць адмяніць папскі візіт у Ліван, а нарастаючае напружанне на Блізкім Усходзе тым больш узмацніла жаданне Бэнэдыкта XVI наведаць гэтую краіну, каб абвяшчаць мір і выказаць усім сваю глыбокую салідарнасць», — адзначыў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
14 верасня распачынаецца трохдзённы візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван. Ужо зараз журналісты, палітыкі і духавенства выказваюць надзею, што гэтае падарожжа прынясе хаця б крыху міру ўсяму Блізкаму Усходу. Што чакае Папу ў Ліване і якая гэта краіна?
Да будавання міру і паяднання заклікаў хрысціян Блізкага Усходу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 верасня. Таксама Папа заахвоціў увесь Касцёл да салідарнасці з імі.
З 14 па 16 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ліван. Трансліраваць візіт Папы ў прамым эфіры будзе глабальная каталіцкая сетка EWTN, якая прысутнічае ў 140 краінах свету.
Кардынал Жан-Луі Таран падкрэсліў, што ліванцы вельмі зацікаўлены ў тым, каб запэўніць Святому Айцу максімум бяспекі падчас візіту ў іх краіну. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу будзе суправаджаць Папу ў гэтай паездцы, якая распачнецца 14 верасня.
«Жыхары Блізкага Усходу павінны зразумець, што толькі ўзаемная павага і братэрства паміж усімі жыхарамі адкрые перад імі шчаслівую будучыню», — адзначыў кардынал Леанарда Сандры. Старшыня Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў нагадаў таксама пра трагічную сітуацыю хрысціян у гэтым рэгіёне і заклікаў да шанавання іх грамадзянскіх правоў.
Падчас апостальскага падарожжа ў Ліван Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI благаславіць статую армянскага манаха Акопа Мегапарта, аўтара першай кнігі на армянскай мове, якая была апублікавана ў 1512 г. у Венецыі. Гэта адбудзецца 15 верасня, калі Папа прыбудзе ў рэфекторый Армянскага каталіцкага Патрыярхату ў Бзамары.