Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Пасхальны Трыдуум]
Усяго 17 матэрыялаў адзначана цэтлікам Пасхальны Трыдуум.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, папа Францішак узначаліў у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане набажэнства Мукі Пана. «Вялікая пятніца, якую перажываем у Год веры з новым Наступнікам Пятра, можа стаць пачаткам новага жыцця», — адзначыў у гаміліі прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса.
29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец Францішак узначаліць набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Разважанні да набажэнства падрыхтаваны групай ліванскай моладзі і мараніцкім Патрыярхам Антыёхіі Бехарам Раі.
Пасля Імшы Вячэры Пана, якая прайшла ў Вялікі чацвер у рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo», папа Францішак сустрэўся з моладдзю і персаналам калоніі. Падзякаваўшы ўсім, Пантыфік адзначыў: «Я шчаслівы, што знаходжуся сярод вас».
«Гэта ўчыніў Езус, Бог, сказаўшы: даю вам прыклад, каб і вы так рабілі», — адзначыў папа Францішак падчас Імшы Вячэры Пана, якую ўзначаліў у Вялікі чацвер у рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Папа абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій, у тым ліку дзвюм дзяўчатам, і растлумачыў у кароткай гаміліі сэнс гэтага жэсту.
Упершыню ў гісторыі Рымскі Пантыфік цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў Вялікі чацвер у карнай установе. 28 сакавіка папа Францішак узначаліў гэтую літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Падчас Імшы па прыкладзе Езуса Папа абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій, у тым ліку дзвюм дзяўчатам.
«Нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі», — так адрэагаваў на будучы візіт папы Францішка ў рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» адзін з вязняў калоніі. 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе Пантыфік узначаліць там Імшу Вячэры Пана і абмые зняволеным ногі.
Згодна з традыцыяй, у Вялікую суботу адбываецца асвячэнне страваў на велікодны стол. 7 красавіка 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Антоні Дзям’янка наведалі шматлікія парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб памаліцца разам з вернікамі і асвяціць велікодныя стравы.
Вечарам у Вялікі чацвер 5 красавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу Вячэры Пана. Падчас літургіі, што адбылася ў Папскай базыліцы св. Яна на Латэране, Пантыфік абмыў ногі дванаццаці святарам Рымскай дыяцэзіі, як падчас Апошняй Вячэры гэта сваім вучням зрабіў сам Хрыстус.
«Хрысціяне павінны паказваць свету жывога Бога, сведчыць аб Ім і да Яго весці», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас св. Імшы Хрызмы ў ватыканскай базыліцы.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.
У Каталіцкім Касцёле велікодным святам папярэднічае Вялікі тыдзень, які распачынаецца Пальмовай нядзеляй. Пальмовая нядзеля, якую сёлета хрысціяне адзначалі разам 17 красавіка, рыхтуе да перажывання мукі Хрыста ў літургічных абрадах Святога Пасхальнага Трыдуума (Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота).