Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікую суботу Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Дзям'янка наведалі некаторыя парафіі архідыяцэзіі
Каляндар
07.04.2012 19:42

Згодна з традыцыяй, у Вялікую суботу адбываецца асвячэнне страваў на велікодны стол.  7 красавіка 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Антоні Дзям’янка наведалі шматлікія парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб памаліцца разам з вернікамі і асвяціць велікодныя стравы.

Як вядома, неад’емнай часткай велікоднага снядання і сімвалам Пасхі з’яўляецца фарбаванае яйка. Паводле міфаў розных народаў, уяўленне аб стварэнні сусвету былі сканцэнтраваны вакол яйка, з якога ён нібыта ўзнік. У старажытным Егіпце і Персіі сябры абменьваліся размаляванымі яйкамі на вясенняе раўнадзенства, калі для іх распачынаўся Новы год. Яйкі лічыліся сімвалам урадлівасці.

Хрысціяне перанялі гэтую традыцыю. Цяпер велікоднае яйка з’яўляецца сімвалам магілы, з якой Хрыстус уваскрос да новага жыцця.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме