Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродзенская дыяцэзія


Лаздуны — парафія Святых Сымона і Юды Тадэвуша
Лаздуны — касцёл святых Сымона і Юды Тадэвуша
Фота grodnensis.by 
Адрас:
вул. Міра, 1
в. Лаздуны
Іўеўскі р-н
Гродзенская вобл.
231369

Тэл/факс: (8-01595) 3-73-78
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00, 15.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00
Адпуст: 28 кастрычніка
фЗ гісторыі парафіі

Парафія Святых Сымона і Юды Тадэвуша, створана ў 1594 г., цяперашні касцёл пабудаваны i асвечаны ў 1910 г., зачынены ў 1948 г., перароблены ў склад, вернуты ў 1988 г., адбудаваны ў 1990 г.
фКапліцы

Яскевічы — капліца Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by
ЯСКЕВІЧЫ — капліца Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудавана і асвечана ў 1998 г.

Св. Імша ў нядзелю і святы — 16. 00









Гудзінента — капліца св. Юзафа
Фота grodnensis.by
ГУДЗІНЕНТА — капліца св. Юзафа, перароблена ў 1995 г. з былой школы.
 
Юрацішкі — парафія Перамянення Пана
Юрацішкі — касцёл Перамянення Пана
Фота grodnensis.by

Адрас:
в. Юрацішкі 231350
Іўеўскі р-н
Гродзенская вобл.

Тэл/факс: (8-01595) 3-73-78  
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00, 14.00
  • Св. Імша ў будні — 19.00
Адпуст: 6 жніўня
фЗ гісторыі парафіі
   
Парафія створана ў 1932 г., касцёл пабудаваны ў 1937 г., цяперашні касцёл пабудаваны ў 2003 г.
ыКапліцы

Ятановічы — капліца Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Фота grodnensis.by
ЯТАЎТАВІЧЫ — капліца Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Св. Імша ў нядзелю і святы — 16.00
 
Іўе — парафія апосталаў Пятра і Паўла
Іўе — касцёл апосталаў Пятра і Паўла
Фота grodnensis.by

Адрас:

231330 г.п. Іўе
вул. К. Маркса, 51
(Гродзенская вобл.)


Тэл.-факс:  (015-95) 2-21-79

email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 11.30, 13.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 9.00, 19.00

Адпуст: 13 чэрвеня — св. Антонія, 29 чэрвеня — ссв. Пятра і ПаўлафЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1563 г., цяперашні касцёл пабудаваны і кансэкраваны ў другой палове XVII ст.
фКапліцы

Урцішкі — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by


Урцішкі —  капліца Маці Божай Міласэрнасці

Капліца пабудавана ў 1926 г., асвечана 16.11.1926 г.

Святая Імша ў нядзелю, святы і першую пятніцу месяца — 8.30

 

Галіўшчызна: святая Імша ў 8.30

 
Геранёны — парафія Св. Мікалая, біскупа
Геранёны — касцёл Св. Мікалая, біскупа
Фота grodnensis.by

Адрас:
в. Геранёны, вул. Замкавая, 11
Іўеўскі р-н
Гродзенская вобл.
231345

Тэл.: (8-01595) 3-92-39

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  • Адрас парафіі ўкантакце

aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.00 (па-польску), 12.00 (па-беларуску), 14.00 (па-польску), 16.00 (па-польску) і 18.00 (па-польску)
  • Св. Імша ў будні — 19.00 (у летні перыяд), 09.00 (у зімовы перыяд)
  • Св. Імша ў нядзелю ў капліцы ў в. Сураж — 14.00, у доме ў в. Вінцукі — у 16.00

Адпуст: 6 снежня — св. Мікалая (Геранёны); Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса (прыпадае на чэрвень, рухомая ў літургічным календары) — капліца ў в. Суражы З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1411 г., касцёл пабудаваны ў 1529 г., перабудаваны і кансэкраваны ў 1871 г.

 
Дуды — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Дуды — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Новая, 5
в. Дуды,
Іўеўскі р-н
Гродзенская вобл.
231555

Тэл.: 8-029-265-03-29
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелі і святы — 10.00, 12.00, 13.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00 (на працягу года), 19.00 (у летні час)
Адпуст: 8 верасня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1608 г., цяперашні касцёл пабудаваны ў 1772 г., асвечаны ў 1772 г., зачынены ў 1959 г. перароблены ў склад, вернуты ў 1983 г., адбудаваны ў 1990 г.
 
Бакшты — парафія Св. Губерта
Бакшты — касцёл Св. Губерта
Фота grodnensis.by
Тэл/факс: (8-01595) 3-73-78
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.00
Адпуст: 3 лістапада
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 30-х гг. XX ст., касцёл пабудаваны ў 1934 г., асвечаны 27.09.1934 г., ў 1944 г. спалены нямецкімі войскамі, адбудаваны і асвечаны ў 1997 г.
 
Адэльск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адэльск — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by

Адрас:
пл. Леніна, 8
в. Адэльск
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231713

Тэл.: (8-0152) 91-31-40
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 9.45, 12.00, (18.00)
  • Св. Імша ў будні — 8.00,  субота — 18.00 (19.00)
Адпусты: 15 жніўня, 13 чэрвеня
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1700 г., асвечаны ў 1784 г.
ыКапліцы

 

Падліпкі — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by

ПАДЛІПКІ — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да канца ХХст. звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Затое яшчэ ў 1973г., г.зн. калі савецкаму атэізму яшчэ нішто не пагражала, мясцовыя вернікі ўсталявалі ў цэнтры вёскі прыдарожны крыж-помнік, падобны да шматлікіх помнікаў, якія ў гэтай частцы Гродзеншчыны амаль паўсюль будавалі на мяжы ХІХ–ХХ стст. Надпіс на помніку па-польску таксама характэрны: «Ад голаду, хваробы, агню і вайны барані нас, Божа».

У сярэдзіне 1990-х гг. мясцовыя католікі пачалі збірацца на набажэнствы ў будынку пустуючага клуба, які яшчэ за саветамі быў пабудаваны на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. У 1997г. пад кіраўніцтвам адэльскага пробашча кс. Яна Козака вернікі пачалі перабудоўваць памяшканне клуба пад касцёл. І 16 лістапада 1998г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў яго як капліцу пад тытулам Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай) і далучыў да Адэльскай парафіі.

Святыня хоць і мае статус толькі капліцы, але выглядае, як сапраўдны касцёл. Гэта 1-вежавы 3-нававы безапсідны храм. Галоўны ўваход пазначаны 3-яруснай чацверыковай (2 меншыя чацверыкі на большым — крухце) шатровай вежай-званіцай. Сярэдні ярус над уваходам мае аркавую нішу з паліхромнай фігурай Найсвяцейшай Марыі Панны, над нішай — дата «1998». Касцёл накрыты 2-схільным бляшаным дахам.

Інтэр’ер, падзелены 4-мя круглымі калонамі на 3 навы, перакрыты плоскай бетоннай столлю, падлога — з керамічных плітак. Унутры касцёла 3 алтары: галоўны, дзе змешчаны рэліквіі св. Антонія Падуанскага (прывезеныя з Нямеччыны), левы бочны з абразом св. Юзафа і фігуркай НМП і правы — тытульны алтар у капліцы Маці Божай Міласэрнасці.

Касцёльны ўчастак абнесены штыкетнай агароджай на слупах з сілікатнай цэглы, у кутах агароджы — невялікія каплічкі, якімі карысталіся на свята Божага Цела.
 
Квасоўка — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Квасоўка — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Міра, 1
в. Квасоўка
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231705

Тэл.: (8-0152) 91-92-62

Вэб-сайт: kwasowka.grodnensis.by
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 19.00 (у летні час), 18.00 (на працягу года)
Адпуст: 8 снежня
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1625 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1871 г., зачынены ў 1961 г., вернуты ў 1989 г.
фКапліцы

Свіслач — капліца Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by
СВІСЛАЧ — капліца Божай Міласэрнасці

Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30

Капліца пабудавана ў 2002 г., асвечана 01.12.2002 г.
 
Капцёўка — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Капцёўка — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by

Адрас:
в. Капцёўка
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231710

Тэлефон: (8 0152) 91 54 44, факс: 915444

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ыРасклад набажэнстваў:

Святая Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 17.00
Святая Імша ў будні — 18.00

Адпуст: 15 жніўня - Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыіы

З гісторыі парафіі

Парафія створана 05.07.1936 г., касцёл пабудаваны ў 1936-1939; зачынены ў 1945 г., пераабсталяваны пад млын, вернуты ў 1991 г., адбудаваны ў 1992-2000 гг, кансэкраваны 11.06.2000 г.


 
Індура — парафія Найсвяцейшай Тройцы
Індура — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Рагачоўскага, 69
в. Індура
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231712

Тэл/факс: (8-0152) 96-29-90
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30, 13.30
  • Св. Імша ў будні — 9.00, 18.00
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
вЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1522 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1815 г., кансэкраваны ў 1854 г., пабудаваны ў 1904 г.
ыКапліцы

Глебавічы — капліца св. Ганны
Фота grodnensis.by

ГЛЕБАВІЧЫ — капліца св. Ганны

Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.30

Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны ад Індурскай парафіі была пабудавана яшчэ ў ХІХст. на ўзвышшы справа ад шашы Індура–Гродна. З часам вакол капліцы ўтварыліся могілкі. Аднак магло быць і наадварот — спачатку з'явіліся могілкі, а потым збудавалі капліцу.

Пасля 1864г. капліца была перададзена ў праваслаўнае ведамства, але пераробкі амаль не закранулі знешні выгляд святыні, толькі купал над вежай галоўнага ўваходу стаў больш цыбулепадобны і завяршыўся 6-канцовым праваслаўным крыжам. Святыня была вернута католікам у 1922г.

Інтэр’ер капліцы перакрыты плоскай падшыўной атынкаванай столлю, падлога зроблена з керамічных плітак. Галоўны алтар (дасабаровы) драўляны, створаны ў стылі неакласіцызму, у цэнтры — тытульны абраз св. Ганны. Злева на сцяне — абраз Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны, справа — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У левым куце змешчана алтарная кампазіцыя, прысвечаная цудадзейнай фігуры Маці Божай з Роншану (XVIIст., Францыя) — абраз усталяваны як памяць ад былога жыхара Глебавічаў (а цяпер Раншану) Фелікса Стэцкевіча.

Пасля вайны капліца была зачынена і доўгі час стаяла занядбаная. Але мясцовы жыхар Юзаф Нарбут (+1999) забраў алтар і табернакль святыні дадому, а калі надышоў час — правёў іх рэстаўрацыю. Капліца была адноўлена каля 1997г. і цяпер зноў дзейнічае. Каля сходкаў да капліцы ў 2000-я гг. з буту створаны «Грот Марыі».

 

Плябанаўцы — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by

ПЛЯБАНАЎЦЫ — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да ХХІст., нягледзячы на «каталіцкую» назву вёскі, звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Толькі ў цэнтры мястэчка захаваўся прыдарожны крыж-помнік мяжы ХІХ-ХХстст., якіх шмат стаіць у гэтай частцы Гродзеншчыны. Напрыклад, падобны помнік ёсць і ў суседняй в. Жорнаўка. У в. Малая Жорнаўка захаваўся крыж-ахоўнік з надпісам «Ад хваробы, голаду, агню і вайны барані нас, Пане».

Але з 2000г. мясцовыя католікі пад кіраўніцтвам ксяндза з Індуры пачалі збірацца ў мясцовым клубе ў цэнтры вёскі. У 2005г. вяскоўцы вырашылі перабудаваць будынак клуба пад капліцу і 10 верасня 2006г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую святыню пад тытулам Маці Божай Вострабрамскай (Міласэрнасці) і далучыў яе да Індурскай парафіі.

Капліца ўяўляе сабою прамавугольную ў плане безапсідную святыню пад 2-схільным шыферным дахам, над галоўным фасадам-крухтай узвышаецца невялікая 2-ярусная чацверыковая шатровая сігнатурка. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, на алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз Маці Божай Вострабрамскай у атачэнні абразоў Езуса Міласэрнага і Перамянення Пана. Участак капліцы абнесены бетоннай агароджай.

 
Гожа — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла
Гожа — касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
 Фота grodnensis.by

Адрас:
вул. Перамогі, 28
в. Гожа
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231741

Тэл.: (8-0152) 93-72-80

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  • старонка парафіі ў інтэрнэце www.nashaparafia.com


ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)
  • Св. Імша па суботах — 10.00

 

Даязныя капліцы:

  • Св. Імша ў нядзелі і святы ў філіяльным касцёле св. Юды Тадэвуша ў в. Прывалкі — у 10.00

 

Адпуст:

29 чэрвеня — ссв. Апосталаў Андрэя і Паўла; другая нядзеля пасля ўспаміна св. Аўгустына — Маці Божай ПацяшэнняыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1494 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1862 г., кансэкраваны ў 1927 г.
фКапліцы

Капліца імя Марыі і св. Юрыя

Гожа — капліца Імя Марыі і св. Юрыя
Фота grodnensis.by

Вёска вядома з XІVст., калі тут існаваў драўляны замак «Перла», пабудаваны для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом нават меў статус цэнтра аднайменнага староства Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Сярод намеснікаў ожскіх і пераломскіх (абодва двары тады кіраваліся адным намеснікам) былі І.Глінскі, Ю.Забярэзінскі, Я.Касцевіч і інш. З 1569 г. (1566 г.) двор Пералом быў залічаны ў каралеўскія маёнткі. У 2-й палове ХІХст. — вёска Гожскай воласці Гродзенскага павета, уладанне Сільвестровічаў.

У 1742г. троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем тут была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Нараджэння Маці Божай і св. Юрыя і далучаная да Гожскай парафіі. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, і столя і падлога былі дашчатыя, на хорах стаялі «малыя арганы на 5 галасоў».

У 1867 г. старажытная святыня была скасавана на хвалі рэпрэсіяў пасля паўстання К. Каліноўскага. Адбудавана ў 1911 г. як капліца Гожскай парафіі (61), але падчас 1-й Сусветнай вайны, у 1915 г., святыня была знішчана. На яе месцы ў 1921 г. на сродкі пана Міхала Гарацкевіча і інш. вернікаў быў узведзены новы драўляны храм, які атрымаў статус філіяльнага касцёла пад гістарычным тытулам. Святыня мела памеры 26 х 12 х 8м, над бабінцам былі змешчаныя хоры, у алтары знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Марыі Панны ў пасрэбранай шаце.

У міжваенны час тут пачалі працаваць капуцыны — першая пляцоўка на Беларусі. Яны таксама дапамагалі пробашчам і ў суседніх парафіях — Парэччы, Прывалцы і ў Гожы, дзе адбудавалі спалены касцёл. Жылы корпус законнікаў, драўляны, на бутавым падмурку, стаяў справа па-за касцёлам.У 1943 г. тут яшчэ працавалі 2 айцы і брат законны.

У пасляваенны час касцёл быў зачынены (абраз НМП перавезены ў гожскі касцёл, дзе захоўваецца і цяпер), законнікі выдаленныя, а кляштарны корпус перарабілі на школу. У 1960-я гг. калгасныя ўлады ўвогуле вырашылі разабраць драўляная пабудовы былога кляштара з мэтай збудаваць школу ў Грандзічах. Аднак (як і шмат дзе па краіне) святыня была знішчана, але нічога так і не пабудавана.

У 1991г. святыня ў Пераломе адбудавана нанава намаганнямі кс. Станіслава Гаўліка, кларэціна. Асвечана 16 кастрычніка 1995г. пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя (Ежы). Пабудавалі капліцу побач з месцам, дзе стаяў дом законнікаў, а на сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску «Тут стаяў касцёл і кляштар айцоў капуцынаў».

 
Фота grodnensis.by

Капліца ўяўляе сабой залавую, прамавугольную ў плане, пабудову пад высокім 2-схільным з заломамі шыферным дахам. Інтэр’ер, перакрыты сомкнутым скляпеннем па форме даха. На алтарнай сцяне змешчаны велічны тытульны абраз св. Юрыя (мастак А. Дуракевіч), вышэй — абраз Маці Божай Пераломскай. Левая бочная алтарная кампазіцыя прысвечана св. Юзафу, правая — св. Францішку.

Ад некалі буйнага паселішча Пералом сёння ўжо нічога няма, на месцы вёскі — дачы. Захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі і амаль зруйнавная «пустэльня» — невялікая драўляная хата, дзе быццам яшчэ ў 1950-я гг. дажываў свой час апошні капуцын.

 
Гродна — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Гродна — касцёл Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Кабяка, 12/2-25
г. Гродна
230026

Тэл.: (8-0152) 54-09-68
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 11.00, 13.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00
Адпуст: Нядзеля Божай Міласэрнасці
вЗ гісторыі парафіі

Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995г. (дата рэгістрацыі), гэта самая вялікая парафія горада — больш за 50.000 вернікаў. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. Але 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.

Апякуюцца парафіяй ксяндзы-сэрцане — ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. 21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі — кс. Віктар Сівіцкі. На 2003 г.парафія налічвала больш за 7000 вернікаў.

25 мая 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).

Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.

Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці — велічны тытульны абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа.
 
Гродна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
Гродна — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
 Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Цэнтральная, 26
г. Гродна
231701

Тэл.: (8-0152) 94-99-85
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00

Адпуст: : 8 снежня
ы

З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1994 г., касцёл пабудаваны ў 1999 г., кансэкраваны 11.05.2000 г.

 
Гродна — парафія Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі)
Гродна — касцёл Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі)
Фота grodnensis.by

Адрас:
вул. Парыжскай Камуны, 1-3
г. Гродна
230025

Тэл.: (8-015) 77-22-35

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.30, 19.00
  • Святая Імша ў будні — 7.30, 8.00, 19.00
Адпуст: 14 верасня — Адшукання Святога Крыжа, 13 чэрвеня — св. Антонія Падуанскага
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1853 г., касцёл пабудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г.

 

 
Гродна — рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі касцёл)
Гродна — рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі касцёл)
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Маркса 27
г. Гродна
230025

Маб. тэл.: +375 296 324 373
wРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00, 17.00 (на англійскай мове; кожную другую нядзелю), 19.00, (20.00 — у летні час)
  • Св. Імша ў будні — 7.30, 18.30 (май, чэрвень, кастрычнік)

Адпуст: 25 сакавіка, 23 ліпеня, першы панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Святога Духа
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл пабудаваны ў 1642–1651, кансэкраваны 19.10.1651 г., зачынены ў 1950 г., вернуты ў 1990 г., рeкансэкраваны 02.06.1992 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 13
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.