Католікі і праваслаўныя ніколі не аб’яднаюцца? |
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча |
23.08.2011 13:34 |
Рэчаіснасць падзеленага хрысціянства так глыбока ўвайшла ў нашае жыццё, што ў многіх веруючых значна прытупілася пачуццё ненармальнасці і трагічнасці такой сітуацыі. Як думаеце, які адказ вы пачуеце, калі ў сваіх знаёмых, нават глыбока веруючых, зыпытаецеся: «Ці аб’яднаюцца калі-небудзь католікі і праваслаўныя ў адно?» А як бы на гэтае пытанне адказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI? «Малітва, навяртанне сэрца, узмацненне ўзаемных сувязяў з’яўляюцца асновай гэтага духоўнага руху [экуменічнага], які, я спадзяюся, хутка прывядзе да (...) супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі на знак адзінства»1. А вось яго выказванне пра каталіцка-праваслаўны тэалагічны дыялог: «Няхай Дух Святы кіруе і апякуецца гэтай вялікай касцёльнай справай, заданне якой — вярнуць поўнае і бачнае адзінства Касцёлаў Усходу і Захаду»2. Пры гэтым Святы Айцец нам прыпамінае, што «клопат пра аб’яднанне хрысціянаў не з’яўляецца заданнем толькі некаторых або дзейнасцю дадатковай. Кожны пакліканы, каб зрабіць свой уклад у набліжэнні да поўнага адзінства ўсіх вучняў Хрыста»3. «Гэта павінна разумецца як абавязак маральны, адказ на выразны заклік Пана, — навучае Бэнэдыкт XVI. — Таму трэба перамагчы спакусу занядбання і песімізму, бо гэта з’яўляецца праяўленнем недаверу моцы Духа Святога»4. Мімаволі з’яўляецца пытанне: а чым я, такі малы чалавечак у Касцёле, магу наблізіць гэты момант бачнага аб’яднання? Ад мяне нібы не залежыць, «калі яны там навярху дамовяцца». А аднак жа залежыць вельмі шмат! Мэтай серыі артыкулаў «Экуменічная старонка» з’яўляецца спроба разабрацца ў тым, як заклік Каталіцкага Касцёла да ўдзелу ў экуменічным руху можна аднесці да нашага звычайнага штодзённага жыцця. Каб пазбегнуць павярхоўнасці, здаецца, разумна распачаць ад адносін з той хрысціянскай канфесіяй, якая ў нашай краіне лічыцца найвялікшай — з Праваслаўнай Царквой, і з якой, як гаворыць Катэхізіс, «малага не хапае, каб (...) дайшло да супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі Панскай»5. Каб спалучыць разважанне навучання Касцёла з прыкладамі з нашага штодзённага жыцця, здаецца, добра прыняць наступную схему для выбару тэм паасобных артыкулаў:
На заканчэнне хацелася б прыгадаць словы малітвы Пана нашага Езуса Хрыста, якія павінны крануць сэрца кожнага веруючага чалавека:
Бр. Яраслаў Крыловіч
|
tt Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com |