Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Два ваўкi ў авечай скуры
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
02.01.2012 11:10

«Жаданне аднавіць адзінства ажыццяўляецца праз навяртанне сэрца, малітву, узаемнае братэрскае пазнанне, тэалагічны дыялог». У адносінах паміж некаторымі хрысціянамі розных канфесій можна спаткаць две пазіцыі, якія вонкава могуць здавацца зычлівасцю і дбаннем пра адзінства, але на самой справе супярэчаць сапраўднаму адзінству ў праўдзе.

Дактрынальны індыферэнтызм і фальшывы ірэнізм: паспрабуем разабрацца, што азначаюць гэтыя, можа, крыху незразумелыя, іншамоўныя словы.

Індыферэнтызм, калі мы гаворым пра адносіны паміж хрысціянамі розных канфесій, азначае абыякавыя адносіны да таго, УВА ШТО (канкрэтна) Я ВЕРУ. У штодзённым жыцці такую пазіцыю можна прыкладна акрэсліць наступнай фразай: «Католікі ці праваслаўныя — ды якая розніца?! Бог адзін». Такі чалавек вельмі часта ў канфесійным падзеле абвінавачвае палітыкаў і касцёльную ўладу, а сам ён ужо хоць цяпер гатовы жыць у аб’яднаным хрысціянстве. Аднак, калі разабрацца глыбей, то за ўсім гэтым можа хавацца занядбанне сваёй рэлігійнай адукацыі і духоўнага развіцця. Наступным крокам можа быць парушэнне устаноўленых Касцёлам норм адносна прымання або ўдзяляння сакрамэнтаў, абыякавасць да таго, у якой канфесіі будуць ахрышчаныя дзеці і да т.п., аж да поўнай страты свайго скарбу веры. Небяспека гэта вялікая, аб чым часта перасцерагаюць Дырэктывы Касцёла ў справе рэалізацыі прынцыпаў і норм экуменізму1. Сапраўды, ці не з’яўляецца сур’ёзным грахом абыякавае стаўленне да скарбу Божага Аб’яўлення, перададзенага нам праз Апосталаў і жывую Традыцыю Касцёла? Ці нічога не пагражае збаўленню чалавека, які сам дакладна не ведае, ува што ён верыць і чаму, асабліва цяпер, калі няма вялікіх перашкодаў, каб пазнаць сваю веру? Бо тут не ідзе гаворка пра розніцы паміж канфесіямі, якія дапушчальныя і нават нас узбагачаюць (напр., розны каляндар, формы выяваў крыжа), але пра тое, што належыць да галоўных праўдаў веры.

Фальшывы ірэнізм (фальшывае міратворства) — гэта пазіцыя, якая сустракаецца часцей сярод вернікаў больш адукаваных, якiя добра ведаюць асноўныя праўды веры i рознiцы ў навучаннi памiж канфесiямi. Такiя «мiратворцы» памылкова лiчаць, што для такой добрай справы, як адзiнства, каб прыспешыць працэс, можна або пайсцi на кампрамiс у некаторых, нават важных, тэалагiчных рознiцах, або дасягнуць фармальнага пагаднення пры дапамозе туманных вытлумачэнняў, пры якiх кожны бок застаецца пры сваiх поглядах. Часам вернiкi з такой пазiцыяй, нiбы з мэтай прыблiжэння адзiнства, могуць пайсцi на парушэнне норм Касцëла (напр., публiчна прымаючы св. Камунiю ў iншай канфесii, калi няма такой неабходнасцi). Другі Ватыканскi Сабор на гэтую тэму выказаўся адназначна: «Нішто не з’яўляецца такім чужым для экуменізму, як фальшывы ірэнізм, які прыносіць шкоду беззаганнасці каталіцкага веравучэння i зацямняе яго сапраўдны i дакладны сэнс»2. «На самой справе, плённы экуменiзм заклiкае католiкаў заняць прынцыповую i ясную пазiцыю ў некаторых пытаннях»3, памятаючы, што фундаментам для пошукаў поўнi супольнасцi памiж хрысцiянамi павiнна быць любоў да праўды i глыбейшае яе пазнанне4 — менавiта ўсëй праўды, якой Дух Святы настаўляе вучняў Хрыста5. Такiм чынам, «бачанне адзінства, што бярэ пад увагу ўсе патрабаванні аб’яўленай праўды, не з’яўляецца стрымліваннем экуменічнага руху, а клопатам пра тое, каб пазбегнуць лёгкіх і зманлівых рашэнняў, якія не могуць прывесці ні да чаго трывалага»6.

На заканчэнне прыгадаю, што ў гэтым i папярэднiх артыкулах мы разважалi пра агульныя прынцыпы экуменiзму — руху адбудоўвання бачнага i поўнага адзiнства памiж хрысцiянамi, руху, у якiм, паводле навучання Касцëла, павiнен удзельнiчаць кожны вернiк. У наступных артыкулах паспрабуем разабрацца (якраз з мэтай пераадольвання iндыферэнтызму), што нас аб’ядноўвае ў нашым веравучэннi з iншымi канфесiямi i якiя ëсць супярэчнасцi. Пры гэтым, па прыведзеных раней прычынах, засяродзiмся больш на адносiнах з Праваслаўнай Царквой.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1.   Пар. Дырэктывы у справе рэалізацыі прынцыпаў і норм экуменізму 6; 23; 50; 123; 148; 207
  2.   Дэкрэт пра экуменізм Другога Ватыканскага Сабору 11
  3.   Ян Павел ІІ. «Веру ў Касцёл…» 133,4
  4.   Пар. Ян Павел ІІ. Энцыкліка «Каб усе былі адно!» 36
  5.   Пар. там жа.
  6.   Пар. Ян Павел ІІ. Энцыкліка «Каб усе былі адно!» 79


tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння