Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэма беспамылковага навучання бiскупа Рыма ў экуменiчным дыялогу (частка I)
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
15.04.2013 10:47

Калi размаўляем з прадстаўнiкамi iншых канфесiй аб веравучэннi, гэтая тэма можа з’явiцца на самым пачатку размовы. Але каб добра адказаць, патрэбна пэўная база ведаў. Усе папярэднiя артыкулы рубрыкi, можна так сказаць, падрыхтоўвалі да сëнняшняй тэмы.

Першае пытанне, на якое трэба адказаць: цi правiльна мы самi i нашыя суразмоўцы разумеем сэнс i межы дагмата аб беспамылковым навучаннi бiскупа Рыма? У Дагматычнай Канстытуцыi пра Касцëл Другога Ватыканскага Сабору чытаем, што кожнае звычайнае навучанне Рымскага Пантыфiка вернiкi павiнны прымаць з пашанай i «шчыра падпарадкоўвацца яго суджэнням, згодна з яго думкай i воляй, якая асаблiва раскрываецца ў характары дакументаў, у сiстэматычным выкладаннi таго ж вучэння цi ў самiм спосабе яго выказвання» (нумар 25).  Аднак у поўнi беспамылковым гэтае навучанне становiцца тады, калi бiскуп Рыма як найвышэйшы пастыр i настаўнiк усiх вернiкаў абвяшчае канчатковым актам вучэнне, датычнае веры i звычаяў (там жа). Такiм чынам, павiнны адначасова прысутнiчаць тры элементы: бiскуп Рыма сам падкрэслiвае, што ў гэты момант навучае як найвышэйшы пастыр усяго Касцëла; форма выказвання мае канкрэтныя словы, паказваючыя на тое, што пададзеная праўда абавязвае ўсiх вернiкаў; гэтая праўда датычыць галiны веры або звычаяў.

Прыкладамi такога беспамылковага навучання ў галiне веры можна лiчыць абвяшчэнне дагматаў аб Беззаганным Зачаццi i Унебаўзяццi Найсвяцейшай Панны Марыi. У галiне звычаяў падобную форму мае энцыклiка Павла VI «Humanae vitae».

Яшчэ варта звярнуць увагу на тое, што Дагматычная Канстытуцыя «Pastor Aeternus» (глава 4) ясна падкрэслiвае, што апека Духа Святога над наступнiкамi св. Пятра дзейнiчае пры прыняццi падобных рашэнняў не для таго, каб яны распаўсюджвалi новае навучанне, але свята захоўвалi i праўдзiва выкладалi Аб'яўленне, перададзенае праз Апосталаў. А Дагматычная Канстытуцыя пра Касцëл дадае, што «нiякага новага публiчнага аб'яўлення, якое належала б да боскага дэпазiту веры», не прымаецца (нумар 25). Пра гэтую складовую частку дагмата аб беспамылковым навучаннi важна памятаць асаблiва пры размове з праваслаўнымi.

I яшчэ адна цытата, якая патрабуе спецыяльнага вытлумачэння: беспамылковыя азначэннi Рымскага Пантыфiка з'яўляюцца «беспамылковымi самi па сабе, а не са згоды Касцëла» (там жа). Камусьцi магло б здавацца, што, паводле сказанага, Папа аддзяляе сябе ад Хрыстовага Касцëла. Аднак гэтыя словы трэба разумець у кантэксце гiсторыi Касцëла. Мы ведаем, што iснавалi спробы абмежаваць вартасць рашэнняў бiскупа Рыма сацыялагiчнымi, чыста чалавечымi спосабамi, як напрыклад галасаваннем большасцi на Саборы1. З iншага боку, тая ж гiсторыя Касцëла дае нам шматлiкiя прыклады, калi большасць памылялася i прымала ерэтычнае веравучэнне. Такiм чынам, для прыняцця беспамылковых азначэнняў ані Папы, ані вернікі не патрабуюць аніякіх іншых зацвярджальных касцёльных працэдураў.

Усë вышэй сказанае — гэта быў неабходны ўступ. Цяпер жа, калi мы самi i нашыя суразмоўцы ведаем сутнасць каталiцкага навучання, можна распачынаць экуменiчны дыялог, аб чым будзе гаворка ў наступнай частцы артыкула.

Бр. Яраслаў Крыловіч

1. Пар. Ян Павел ІІ у сваіх катэхезах пра Касцёл падобным чынам тлумачыць азначэнне Першага Ватыканскага Сабору пра поўню юрысдыкцыйнай улады Папы: «Яго мэтай з’яўляецца толькі выключэнне магчымасці навязвання Папу нормаў, абмяжоўваючых прымат» (Веру ў Касцёл …, 51).

tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння