Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Экуменiчны дыялог i тэма унii
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
24.10.2013 08:15

Калi паставiм пытанне: «Якая мэта экуменiчнага дыялога?», — адказ здаецца вiдавочным: адбудаванне адзiнства памiж хрысцiянамi. Чаму ж так сталася, што слова «унiя» (ад лацiнскага unio = адзiнства, аб’ядноўваць) вельмi часта лiчыцца абсалютна неадпаведным, каб акрэслiць мэту мiжканфесiйнага дыялогу?

Тэрмiн «касцëльная унiя» з'яўляецца вельмi багатым па сэнсе i ахоплiвае розныя эпiзоды з гiсторыi Касцëла, таму здаецца разумным абмежавацца толькi тым, што датычыцца мiжканфесiйных адносiнаў у нашым рэгiëне:

1) Лiëнская i Фларэнтыйская унii — урачыстыя акты касцëльнага паяднання памiж Рымам i Канстанцiнопалем падчас iснавання Вiзантыйскай iмперыi;
2) Брэсцкая (Берасцейская) касцëльная унiя 1596 г. у Рэчы Паспалiтай;
3) адраджэнне Грэка-каталiцкай ( = унiяцкай) Царквы ва Усходняй Еўропе ў 90-я гады XX ст.

Юбiлей 400-годдзя Брэсцкай унii ў сваiм часе стаўся нагодай для афiцыйных выказванняў Святога Айца адносна вышэй пералiчаных падзеяў. У лiсце бл. Яна Паўла II да грэка-каталiцкага арцыбiскупа Львоўскага, а таксама ў яго гамiлii падчас урачыстай св. Iмшы i гамiлii падчас малебна мы бачым пазiтыўную ацэнку унii (або унiй), добрые яе плады для справы хрысцiянскага адзiнства i вялiкую каштоўнасць мужнага сведчання унiятаў, якiя вельмi часта ставалiся ахвярамi пераследу. Падобным чынам справу прадстаўляе i сучасная Беларуская Грэка-каталiцкая Царква (глядзi тут)1.

Аднак жа, калi тэма унii закранаецца ў размове з праваслаўнымi, то рэакцыя часцей за ўсë бывае негатыўная. Унiя, або «униатство», як яе часта называюць, уяўляецца як вялiкая гiстарычная трагедыя ўсходнеславянскiх народаў, якая прынесла толькi шкоду, як для справы хрысцiянскага адзiнства, так i для нацыянальнай культуры. А ахвярамi жорсткага пераследу праз унiятаў i мужнымi сведкамi веры былi менавiта праваслаўныя2. Падобная пазiцыя падтрымлiваецца многiмi выказваннямi царкоўных аўтарытэтаў3, адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы з удзячнасцю за пераадоленне уніі і яе наступстваў4.

У канцы XX ст. у рамках прац змешанай камiсii па афiцыйным праваслаўна-каталiцкім дыялогу была спроба выпрацавання адзiнай пазiцыi адносна унii, аднак па розных прычынах тады не атрымалася дасягнуць канчатковага вынiку5. Такiм чынам, маючы так моцную разбежнасць у трактаваннi праблематыкi унii, вельмi часта iмкнемся ў размовах з праваслаўнымi не кранаць гэтай тэмы або абмяжоўвацца агульнымi фразамi. Аднак гэта не вырашае праблемы i застаецца нейкай нябачнай перашкодай. Калі пакідаем гэтую справу без належнай увагі, то ў размовах з праваслаўнымі часта заўважаем, што кожная інiцыятыва экуменiчнага дыялогу з боку католiкаў, як бы падсвядома, успрымаецца праваслаўнымi як нейкая хiтрасць, каб  пераманiць, падпарадкаваць сваëй уладзе. I аргументуецца гэта вельмi часта гiсторыяй унii, адпаведна трактаванай.

Больш плëнным здаецца падыход, каб «не баяцца крытычных пытанняў», як нядаўна выказался кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысцiянскаму адзiнству6.  Цыкл артыкулаў, якi будзе прысвечаны праблематыцы унii, належыць да жанру публiцыстыкi, таму мы не будзем здольныя даць канчатковы навуковы адказ на ўсе спрэчныя пытаннi. Няхай наступныя артыкулы стануцца пэўным пазнаннем сучасных гiстарычных даследванняў у гэтай галiне i формай супольнага разважання, каб у нашых размовах заняць разумную пазiцыю, спрыяльную экуменiчнаму дыялогу.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1. Пар. таксама тут.
  2. «Свирепство униатов в этот период с трудом поддается описанию. По жестокости и фанатизму его можно назвать духовным геноцидом православных» (па матэрыялах афіцыйнага інтэрнет-партала Беларускай Праваслаўнай Царквы).
  3. Пар. выказванні мітр. Іларыёна (Алфеева); прот. Максіма Казлова, аўтара асноўнага падручніка па параўнальным багаслоўі для семінарый.
  4. Пар. пастанова Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
  5. Пар. прамова Бэнэдыкта XVI да камісіі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу.
  6. Пар. прамова кардынала Курта Коха да камісіі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу.


tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння