Ці можа хрысціянін займацца каратэ? |
Усяго патроху |
18.04.2012 12:53 |
У апісаннях гэтага віду баявога мастацтва прысутнічаюць два элементы: па-першае, развіццё асабістых фізічных і інтэлектуальных здольнасцяў, — і тут няма ніякіх «супрацьпаказанняў». І па-другое, узгадваецца пра «духоўнае развіццё чалавека» як аб адным з вымярэнняў каратэ. І калі пад гэтым маецца на ўвазе канцэпцыя дасканаласці, тыповая для будызму, то гэта непрымальна для хрысціяніна. Будыст імкнецца да абсалютна негатыўнага стану шчасця, негатыўнага ў тым сэнсе, што адмаўляецца ўсякае пачуццё і, як вынік, ануліруецца боль. Да гэтай нірваны («спынення») можна канчаткова прыйсці толькі пасля вельмі працяглага шэрагу пераўвасабленняў і пакрокавага ачышчэння. У той час як унутранае, духоўнае развіццё хрысціяніна заключаецца ў іншым: гэта ўзрастанне ў Хрысце і ўдзел у Боскім жыцці. Хрысціянства — гэта не «спыненне» (пра спыненне можна казаць толькі ў адносінах граху), а паўната жыцця, і такая паўната ўключае ў сябе таксама і пачуцці. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |