Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Час жніва
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
22.04.2013 12:31

Вам бы не хацелася прачнуцца ў прыбранай хаце? Дзе ўсё на сваіх месцах, сняданак на стале, падлога падмецена, посуд вымыты...

Звычайна ж вечарам пакідаем усё, як ёсць, а нараніцы пачынаем прыбіраць сваю планету. Можа, не кожны ранак і не ўсю планету (спачатку, каб здайся, з душой разабрацца), але зноў і зноў пачынаем выпраўляць, чысціць ад бруду, вяртаць у належны стан, рухацца наперад, калі пашчасціць. Дарэчы, прачынацца ў шпіталі, дзе сапраўды стэрыльна чыста без твайго ўдзелу, неяк зусім невесела. І з гатэлю, дзе ўсё чужое, таксама цягне дахаты.

Магчыма, за мяжой гэтага жыцця мы прачнемся ў такім свеце, дзе для нас усё падрыхтавана даўно Тым, Хто першы пайшоў да Айца. Зроблена ўсё адмыслова і добра. Уяўленні спыняюцца, бо ніхто не вярнуўся расказаць жывым, што іх чакае пасля...

А пакуль што працавіты час жніва не скончыўся і не дае спачыну, прыспешвае, стамляе. Што паспеем сабраць, што загубіць? Ці не больш паспеюць тыя, якія не спяшаюцца? Але каласы схіляюць цяжкія галовы, ахінае нас прамінаючы час сваім гарачым дыханнем...

Карацей кажучы, і хацеў бы чалавек адпачыць — «А коні ўсё скачуць і скачуць, а хаты гараць і гараць...»

Тэрэса Клімовіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.