19 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі здзейсніў пастырскую візітацыю ў парафію Святога Казіміра ў Лагойску.
Дзень добрых спраў зладзілі 16 чэрвеня ў Магілёве валанцёры сацыяльнай ініцыятывы «Ад сэрца да сэрца» разам з валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Caritas-Minsk».
19 чэрвеня ў парафіі Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі.
Другая па ліку пілігрымка ў Будслаў з Ліды распачнецца сёлета 23 чэрвеня. Дарога ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, як і летась, складзе дзевяць дзён.
Сямейны квэст «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў», які стаў кульмінацыйным момантам сустрэчы сем'яў руху «Equipes Notre-Dame» 18 чэрвеня ў Новым Свержані, сабраў ля прастораў Нёмана 23 сям'і.
У маленькай вёсцы Рудзіца, што на самым ускрайку Пухавіцкага раёна Міншчыны, 18 чэрвеня каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Асвечаны ж ён быў раней — 27 мая, падчас пастырскай візітацыі ў парафію біскупа Юрыя Касабуцкага.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёна Аляксандр Яшэўскі SDB з 17 па 19 чэрвеня знаходзіўся з пастырскай паслугай у парафіі Св. Брата Альберта у Моньках (Беластоцкая архідыяцэзія, Польшча).
17 чэрвеня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне з радасцю прымала ў госці дзяцей з дома-інтэрната ў Радуні. Супольнасць семінарыі падрыхтавала для іх цікавую праграму.
17 чэрвеня ў парафіі Cв. Андрэя Апостала ў Мінску (Уручча) адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову новага касцёла.
17 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылося ўрачыстае заканчэнне навучальнага года. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
19 чэрвеня ў навасібірскім катэдральным касцёле адбылося святкаванне 25-годдзя біскупскага пасвячэння ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску біскупа Юзафа Верта. Гамілію падчас Імшы прамовіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
18 чэрвеня парафіі у Жлобіне адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячэнне здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Працягваецца ўдзел Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў святкаванні 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі і 25-годдзя біскупскай сакры ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску біскупа Юзафа Верта.
Уручэнне дыпломаў выпускнікам Тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля прайшло 18 чэрвеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоным). Упершыню дыпломы ўручаліся з рознымі кваліфікацыямі: катэхет і катэхет-кантар.
Як і ў мінулыя гады, вернікі, якія не змогуць прыбыць у Будслаў на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, змогуць далучыцца да святкавання ўрачыстасці праз інтэрнэт.