Аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, завяршыў свой візіт у Беларусь.
Упершыню за апошнія 105 гадоў у беларускай сталіцы быў асвечаны каталіцкі касцёл. Асвячэнне новазбудаванай святыні ў парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося ў Мінску 3 ліпеня.
Вечарам 2 ліпеня каталіцкая дэлегацыя на чале з папскім пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі кардыналам Крыстафам Шонбарнам OP, якога суправаджаў і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, наведала Усіхсвяцкую царкву ў Мінску.
Аўтар фотавыставы — малады фатограф Віктар Ведзень — патлумачыў, што хацеў бы прыязджаць з ёй у невялікія мясцовасці, каб дзяліцца з іх жыхарамі і духоўнасцю, і культурай.
Папскі пасланнік на 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі кардынал Крыстаф Шонбарн OP у суправаджэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 ліпеня наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец».
Святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна OP ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
30 чэрвеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў 34 вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Галоўную святую Імшу ў межах урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 2 ліпеня ўзначаліў спецыяльны папскі пасланнік на будслаўскія ўрачыстасці кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.
У цэнтральнай святой Імшы ў Будславе, якую цэлебраваў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн OP, прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. У каментарыі для Catholic.by паслы Германіі і Польшчы падзяліліся сваімі думкамі пра фэст у Будславе.
На два аспекты, характэрныя для Найсвяцейшай Панны Марыі — веру, а таксама слуханне Божага слова і разважанне над ім — звярнуў увагу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB на ранішняй святой Імшы ў межах урачыстасцяў у Будславе 2 ліпеня.
«Касцёл у Беларусі мае будучыню, бо ў ім ёсць шмат дзяцей, якія ўмеюць танчыць і спяваць», — адзначыў кардынал Крыстаф Шонбарн OP падчас наведвання парафіі Св. Андрэя Апостала ў Нарачы.
Кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на ўрачыстасці 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, 1 ліпеня наведаў кармэлітанскія супольнасці на Мядзельшчыне.
«Разам з Марыяй мы сёння дзякуем Богу за сярэбраны юбiлей адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Беларусi», — сказаў на святой Імшы ў ноч з 1 на 2 ліпеня падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Кардынал Крыстаф Шонбарн OP, які ў якасці папскага пасланніка знаходзіцца з візітам у Беларусі, 1 чэрвеня наведаў Цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, дзе сустрэўся з хворымі дзецьмі і іх сем’ямі.
«Для мяне, як новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, гэта вялікая радасць звярнуцца да вас з прывітальным словам з нагоды юбілею 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, — піша мансеньёр Габар Пінтэр. — Яшчэ больш цешуся з таго, што ў недалёкай будучыні змагу пазнаёміцца з вамі асабіста».