Святлана і Андрэй Галушкі — удзельнікі мінскай пакутнай пілігрымкі ў Будслаў, якія ў гэтым годзе ішлі да Маці Божай, каб скласці падзяку за дар зачацця дзіцяці. Гэтай падзеі ў сваім сужэнскім жыцці яны чакалі 8 гадоў, кожны год ідучы ў пілігрымку з гэтай інтэнцыяй.
Распрацоўваецца праект па рэканструкцыі ў беларускай сталіцы касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).
З ініцыятывай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў выступілі свецкія вернікі Беларусі, якія прымаюць актыўны ўдзел у пілігрымках у першую суботу месяца, а таксама моляцца на ружанцы праз Skype. Удзельнікі падрыхтоўкі запрашаюць далучацца да іх ініцыятывы ўсіх ахвотных.
За час прабывання ў Беларусі аўстрыйскі госць пераадолеў 700 км дарогі, сустракаючыся з беларусамі на самым розным узроўні — прадстаўнікамі ўраду, духавенствам, кансэкраванымі асобамі, вернікамі. Па выніках візіту кардынал даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Catholic.by.
У першай сямейнай пілігрымцы да Маці Божай Будслаўскай, якая была арганізавана ў 2015 годзе сямейным рухам «Equipes Notre-Dame», прынялі ўдзел 140 чалавек, у гэтым жа годзе колькасць павялічылася ў паўтара разы і склала 207 чалавек.
Пілігрымка Мінск-Будслаў у гэтым годзе была не толькі самай «маладой», але і інтэрнацыянальнай. Са сталіцы да Маці Божай крочылі пілігрымы з Расіі, Украіны, Чэхіі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра свае ўражанні ад беларускай пілігрымкі, а таксама пра жыццё каталіцкай моладзі ў Чэхіі распавёў Ян Дойч.
4 ліпеня з Гродна вырушыла пешая пілігрымка ў дыяцэзіяльны санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі — Каралевы сем’яў — у Тракелi. За пяць дзён пілігрымы пройдуць каля 150 км.
Каля 40 чалавек, якія ўпершыню ідуць пешай пілігрымкай Гродна-Тракелі, у другі дзень пілігрымкі прынялі адмысловы «хрост пілігрыма».
Накарміўшы нас вячэрай, яна павяла нас мыцца на раку. Колькі метраў мы прайшліся за яе хату, дзе ўжо адразу адчуваўся свежы і прыемны халадок. Памятаю, што вада была халоднай, але для маіх ног, на якіх было столькі мазалёў, рака была паратункам.
У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы.
Пілігрымка — гэта найперш магчымасць штосьці змяніць у сваім духоўным жыцці, у сваіх узаемаадносінах з Богам. Пра тое, як сёлетняя пілігрымка ў Будслаў змяніла жыццё і ўспрыманне свету, распавядаюць удзельнікі духоўнага падарожжа Мінск-Будслаў.
Восенню 1934 года экспедыцыя амерыканскай даследчыцы і фатографа Луізы Арнер Бойд прыбыла ў Пінск. За перыяд, які Луіза Бойд правяла на беларускім Палессі, яна сфатаграфавала дзясяткі пейзажаў, гарадскіх і вясковых замалёвак, элементы быту беларускіх сялян на Палессі.
Ганне Расцішэўскай, парафіянцы архікатэдральнай парафіі ў Мінску — 75 гадоў. Але і ў гэтым узросце яна імкнецца кожны год прымаць удзел у будслаўскіх урачыстасцях.
Завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў нашай краіны крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Свае асабістыя інтэнцыі мелі і самыя маленькія ўдзельнікі пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.
30 чэрвеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах адбылося ўрачыстае асвячэнне капліцы ў в. Сураж i капліцы каля прадпрыемства ААТ «ГРОНЕМАН».