12 ліпеня вырушыла ў шлях ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк.
3 чэрвеня 2016 г. Папа Францішак узняў абавязковы літургічны ўспамін св. Марыі Магдалены, які адзначаецца паводле Агульнага рымскага календара 22 ліпеня, да ўзроўню свята.
8-10 ліпеня з візітам у Беларусі знаходзіўся Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB, які падчас свайго прабывання на беларускай зямлі сустрэўcя з прадстаўнікамі салезіянскай сям’і ў Беларусі.
12 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся першы тур уступных экзаменаў для кандыдатаў на першы год навучання. Па яго выніках у семінарыю былі прыняты чатыры чалавекі: з Ліды, Ваўкавыска, Вялікай Бераставіцы і Смаргоні.
Рэкалекцыі на байдарках, прысвечаныя Году Міласэрнасці, прайшлі 5-7 ліпеня ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На працягу трох дзён моладзь з розных куткоў Беларусі малілася аб міласэрнасці як для ўсяго свету, так і для саміх сябе.
160 кіламетраў дарогі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі Шчучын-Тракелі, якая завяршылася 8 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў.
У выдавецтве Pro Christo падрыхтавана і выдадзена кніга «Laudate Dominum» (том 1), якая змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады.
11 ліпеня ў парафіі Св. Бэнэдыкта ў Пінску адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую парафіяне ўпершыню сустрэлі ў новапабудаваным касцёле. Урачыстасць узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці». Яны былі прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. На ўрачыстасцях прысутнічаў спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.
У парафіях Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні ў чэрвені адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
У другі раз парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах з дапамогай Catholic.by прыняла гасцей на гучны фэст у гонар Янкі Купалы. Гэтым разам свята, якое адбылося 10 ліпеня, было прысвечана 100-годдзю сужэнства Івана Луцэвіча і Уладзіславы Станкевіч і тэме хрысціянскага сужэнства ў цэлым.
10 ліпеня на лясных могілках каля вёскі Пратасаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне, падчас адпустовай святой Імшы адбылося ўсталяванне новага крыжа.
У канцы чэрвеня супрацоўнікі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы — у цэлым 54 чалавекі — разам з капеланам кс. Юрыем Бяганскім наведалі цікавыя мясціны Польшчы — Гданьск, Гдыню, Сопат, санктуарыі Маці Божай у Гетршвальдзе і Чэнстахове, а таксама адпачывалі на балтыйскім паўвостраве Хелл.
XXVIII Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі распачалася 9 ліпеня ў Варшаве. З Беларусі ў ёй прымаюць удзел 290 чалавек, якія прэзентуюць 13 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і некалькі парафій з іншых дыяцэзій Беларусі.
10 ліпеня ў Мінску прайшоў Дзень еднасці салезіянскай сям’і. У ім прыняў удзел Генеральны настаяцель салезіянаў ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB, які знаходзіцца з візітам у Беларусі.