Сусветныя дні моладзі ў Кракаве – гэта не толькі сапраўдны «парад народаў і культур», аб’яднаны верай у Бога, але і сведчанне для тых, хто ў Яго не верыць. Такую магчымасць для евангелізацыі выкарысталі валанцёры з беларускай «Музычнай майстэрні».
Падчас візіту ў былы канцлагер «Аўшвіц-Біркенаў» 29 ліпеня Папа Францішак пакінуў запалены зніч каля «сцяны смерці» — месца, дзе нацысты расстралялі тысячы вязняў. Гэты сімвал памяці аб загінулых уручыў Святому Айцу былы вязень канцлагера Эўгеніюш Грушчынскі, ураджэнец Віцебшчыны.
29 ліпеня — пятніца, для мяне асабіста гэта апошні дзень на СДМ, бо ў 15.16 я ад'язджаю ў Варшаву, а адтуль — у Мінск. Зараз час чування і малітвы, якія будуць перажываць мае сябры, час назапашвання іх сведчанняў, якія я буду чакаць пазней...
Дзень пачаўся з катэхезы ў парафіі Максімільяна Кольбэ, якую праводзіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а затым пайшлі хвіліны чакання сустрэчы са Святым Айцом. Мне найперш хацелася пачуць тое, што Папа скажа ў гэты дзень.
«Звяртаюся да вас, святары, кансэкраваныя асобы, вернікі і людзі добрай волі, даверым Божай міласэрнасці Сусветныя дні моладзі, якія распачаліся», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.