17 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Святога Казіміра ў Ліпнішках, дзе падчас святой Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 вернікам.
«Міжнародная парафіяда для дзяцей і моладзі» — такую назву атрымала спартыўнае спаборніцтва, якое ў дваццаць восьмы раз адбылося ў Польшчы. Цягам пяці дзён — з 10 да 15 ліпеня — юныя каталіцкія вернікі змагаліся за першынство ў розных відах спорту, за лідарства ў творчых конкурсах і духоўных адукацыйных праграмах.
Кожны год шкаплерная сям'я з усёй Беларусі збіраецца ў Гудагаі, каб памаліцца перад цудатворным абразом Маці Божай Шкаплернай. Таксама і сёлета 16 ліпеня цэлы дзень у маленькае мястэчка на мяжы з Літвой прыбывалі пілігрымы пешшу, на веласіпедах, машынах і аўтобусах.
Урачыстая Боская Літургія ў Полацку на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк, на якую сабраліся грэка-католікі з усёй Беларусі, праходзіла перад храмам св. Параскевы Полацкай 17 ліпеня.
Скарынаўскі Полацк 16 ліпеня прывітаў удзельнікаў ХХІІ пілігрымкі Грэка-Каталіцкай Царквы, якая вырушыла з Віцебска 12 ліпеня.
15 ліпеня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і арханёла Міхала ў г. Вац (Венгрыя) адбылося біскупскае пасвячэнне мансеньёра Габара Пінтэра, якога Папа Францішак прызначыў Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Арцыбіскуп Пінтэр стаў першым венгерскім Нунцыем у гісторыі.
Удзельнікі ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк набліжаюцца да сваёй мэты. 15 ліпеня пілігрымка дойдзе да вёскі Гараны, адкуль на наступны дзень вырушыць да Полацка. «Адзінства Царквы» і спадчына беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны — тэмы, над якімі разважаюць пілігрымы.
14 ліпеня на XXVIII Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве хлопцы і дзяўчаты з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрамбрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заваявалі чатыры залатыя медалі за дзень.
Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня.
«З вялікай радасцю інфармую вас аб тым, што сёння, 14 ліпеня, я атрымаў паведамленне, што прынятае рашэнне ў дачыненні трох святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі, было перагледжана і зменена», — піша біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
На XXVIII Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве беларускія хлопцы і дзяўчаты атрымалі чарговыя ўзнагароды.
Генеральны настаяцель Таварыства cвятога Францішка Сальскага кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB напрыканцы візіту ў Беларусь падзяліўся ўражаннямі ад прабывання ў нашай краіне.
Каманда па футболе з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заняла 1-е месца ў камандным турніры на Міжнароднай парафіядзе, якая 9-16 ліпеня праходзіць у Варшаве.
«Святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы», — гаворыцца ў паведамленні.
«З вялікім сумам і болем у сэрцы інфармую вас аб тым, што 11 ліпеня я атрымаў паведамленне, што трое святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі», — сказана ў паведамленні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.