5 жніўня ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды чарговай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай.
Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
6 жніўня распачынаецца Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі, якая стане пачаткам непасрэднай малітоўнай падрыхтоўкі да юбілею фацімскіх аб’яўленняў. Тэкст першага дня навэнны размешчаны на сайце часопіса «Ave Maria».
5 жніўня ранішняй святой Імшой пачалася пешая пілігрымка Гродна-Рось, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Дакраніся да Божай міласэрнасці». Пілігрымка вырушыла з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і стала 15-й па ліку.
Ужо 8 жніўня мястэчка Івянец адчыніць свае брамы для ўсіх, хто жадае спевам і музыкай хваліць Бога, а ўвечары на святой Імшы ў францішканскім касцёле на знак дырыжора з некалькі соцень вуснаў загучыць шматгалоссе праслаўлення.
Кожны можа паспрыяць выданню «Беларускай хрысціянскай азбукі» і паклапаціцца аб тым, каб такая «платформа» дабрыні і еднасці была ў сем’ях і фармавала будучыню, пачынаючы ад першых крокаў дзяцей.
Пасля Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі, у якой удзельнічалі і прадстаўнікі Беларусі, быў арганізаваны Парафіядны лагер у Калобжэгу (Польшча) для дзяцей і моладзі з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне, парафій у Бярозаўцы, Адамавічах, Росі, а таксама ў Елгаве (Латвія).
Сваімі ўражаннямі аб удзеле ў сёлетніх Сусветных днях моладзі — у дыяцэзіяльных Днях моладзі і ў кракаўскіх урачыстасцях — дзеліцца прадстаўнік моладзі, якой апякуюцца ў Беларусі айцы піяры, Аляксандр Снапко.
У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбыўся рэкалецыйны курс «Тобій і Сара», які арганізавалі айцы місіянеры Святой Сям’і. У рэкалекцыях, якія прайшлі 29-30 ліпеня, прынялі ўдзел 11 сужэнскіх пар з розных куткоў Беларусі.
«Папа, патэлефануй мне!» — такі транcпарант беларуска Яна Шостак, якая паходзіць з Гродна, а зараз вучыцца ў кракаўскай Акадэміі мастацтваў, падняла ў натоўпе маладых людзей падчас сёлетніх Сусветных дзён моладзі.
2 жніўня з Полацка вырушыла пешая пілігрымка ў Росіцу. 5 жніўня пілігрымы далучацца да вернікаў з розных мясцінаў, якія збяруцца ў росіцкім санктуарыі, каб ушанаваць памяць мучанікаў айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, забітых нямецкімі карнікамі ў 1943 годзе.
Душпастырскай дапамогай, каб даведацца пра новага святога Каталіцкага Касцёла, з’яўляецца даступны ў інтэрнэце фільм Сяргея Раюнца (ініцыятыва маладых беларускіх католікаў з нагоды кананізацыі) «”Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў» (студыя КАЙРОС 2016).
1 жніўня адбылося пахаванне арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага, які быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі ў 1996-2001 гг. Пахаванне прайшло ў в. Велька Мання ў Славакіі — роднай мясцовасці спачылага. Іерарх адышоў у вечнасць 27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў.
30 ліпеня Батароўскі лес каля Навагрудка, дзе ў час вайны фашысты расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак, наведалі шматлікія пілігрымы. Сястра Стэлла і 10 яе паплечніц загінулі там ранкам 1 жніўня 1943 г., аддаўшы жыццё за бацькаў сем’яў.
На сцэне амфітэатра ў Цэнтральным парку Маладзечна выступіў з канцэртам гурт «Небасхіл».