Пазнавальнае архітэктурнае аблічча гістарычнай часткі горада склалася ў XIX - пач. XX стст. Пасля Вялікай Айчыннай вайны горад пачалі перабудоўваць, і ён пачаў губляць сваё старажытнае аблічча. Былі знесены гандлёвыя шэрагі ў цэнтры, узарваны касцёл св. Станіслава. Замест іх з’явіліся плошча Леніна з помнікам правадыру пралетарыяту, хрушчоўкі і Дом культуры...
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску завяршыўся другі тур уступнага экзамена. Па выніках праведзеных іспытаў на першы курс навучальнага года 2016/2017 залічаны яшчэ двое маладых людзей.
7 жніўня скончыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі. Святую Імшу з удзелам пілігрымаў, якія прыбылі з розных куткоў дыяцэзіі, цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
7 жніўня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве і парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры Мядзельскага дэканатy.
З 1 па 7 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках адбыліся святыя місіі, якія правёў кс. Аляксей, пробашч парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве.
Вандроўныя рэкалекцыі для міністрантаў з Мар’інай Горкі адбыліся з 2 па 6 жніўня. Падчас гэтай акцыі было здзейснена шмат падарожжаў да вядомых у каталіцкім свеце мясцін і цікавых людзей Беларусі.
З 5 па 7 жніўня праходзіла XV пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. «Дакрануцца да Божай міласэрнасці» — такім быў дэвіз пілігрымкі, у якой удзельнічала каля 300 чалавек з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Масквы і Вільнюса.
Урачыстай святой Імшой, падчас якой айцы марыяне дзякавалі за дар кананізацыі заснавальніка сваёй Кангрэгацыі — святога Станіслава Папчынскага — завяршыліся 6 жніўня сёлетнія ўрачыстасці ў Росіцы.
Традыцыйнае свята, прысвечанае святому Дамініку — апекуну парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Ракаве — распачалося сёлета візітам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.
З 2 па 7 жніўня ў рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку пры падтрымцы Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшла хрысціянская «Школа нараджэння», у якой прыняло ўдзел больш за 30 чалавек — сем’і, акушэры, урачы і інш.
7 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.
6 жніўня, ва ўрачыстасць Перамянення Пана, у парафіі Перамянення Пана ў в. Негарэлае адбылося асвячэнне новай святыні. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Росіца — гэта адзін з найлепшых падручнікаў жыцця, які можна параіць прапрацаваць кожнаму беларусу, каб магчы ісці далей, каб пачаць развівацца і ўздыхнуць на поўныя грудзі.
5 жніўня ў чарговы раз Росіца, маленькая і ціхая вёска на памежжы Беларусі і Латвіі, была абуджана гучным спевам пілігрымаў, якія прыбылі на сёлетнія росіцкія ўрачыстасці.
6 жніўня, ва ўрачыстасць Перамянення Пана, у парафіі ў Новай Мышы адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.