З 8 па 12 жніўня ў Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі «Канікулы з Богам» для моладзі, якая займаецца спортам. Арганізатарам выступілі кс. Артур Малафей, душпастыр спорту Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ўвесь трэнерскі штаб футбольнага клуба «Слонім».
15 жніўня ў магілёўскім катэдральным касцёле адбылася святая Імша з нагоды парафіяльнай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў санктуарыі Маці Божай у Святой Ліпцы (Польшча).
14 жніўня па дарозе ў Святую Ліпку (Польшча) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле св. Адальберта ў Калінінградзе.
13 жніўня пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 57 гадоў адышоў у вечнасць Юзаф Находка — бацька а. Юрыя Находкі OCD.
13 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах адбылося благаслаўленне і ўмураванне адмысловай капсулы з каменем са Святой Зямлі ў сцяну новага касцёла. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Ініцыятарам выдання выступілі Віцебская дыяцэзія, грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў Полацку і беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Карэспандэнт Catholic.by наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, дзе з 8 па 14 жніўня працуе «Музычная майстэрня». Рыхтуючыся да выніковага канцэрта, які пройдзе 13 жніўня, моладзь праганяе яшчэ раз харавыя партыі, музычную частку і цыркавыя элементы, развучаныя за гэты час.
12 жніўня парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, дзе ў гэтыя дні праходзіць традыцыйная «Музычная майстэрня», наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Для ўдзельнікаў «Майстэрні» і парафіян іерарх цэлебраваў вечаровую святую Імшу.
У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме выдавецтва «Pro Christo» прапануе малітоўнік з тэкстамі для правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі. Навэнна распачалася 6 жніўня, у свята Перамянення Пана, будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў і завершыцца 1 красавіка 2017 года.
З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны ксёндз Раман Рачко. На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Віталія Дабраловіча, які з лістапада 2015 года ўзначальвае Нацыянальны «Карытас».
«Якім чынам Царква або Касцёл могуць паспрыяць у развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі?» — з такім пытаннем карэспандэнт Catholic.by выправілася на форум па сацыяльнаму прадпрымальніцтву ў вёсцы.
Рэкалекцыі для дзяцей і моладзі з Лагішына і Магілёва ў Юбілейны Год Міласэрнасці прайшлі 4-9 жніўня ў лагішынскім Доме міласэрнасці. У духоўных практыкаваннях прымала ўдзел больш за 20 чалавек, якімі апекаваліся сёстры місіянеркі Святой Сям’і з Пінска і Магілёва.
«У Юбілейны Год Міласэрнасці, у 25-ю гадавіну адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, мы жадаем асаблівым чынам падзякаваць Пану Богу за ўсе Яго ласкі перад тронам Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі», — піша біскуп.
9 жніўня ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе пачалася дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбыло 130 хлопцаў з розных парафій Гродзеншчыны.