3 верасня, ва ўспамін св. Грыгорыя Вялікага, навучэнцы і выкладчыкі Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля распачалі новы навучальны год. Студэнтаў благаславіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З пачаткам новага навучальнага года ў парафіях Беларусі пачынаецца запіс на катэхетычныя заняткі для дзяцей і моладзі, у тым ліку і для тых, хто рыхтуецца да прыняцця Першай святой Камуніі. Разважаем пра катэхезу разам.
У цэнтры сёлетняга кангрэса «Рэнавабіс», які прайшоў ужо ў 20-ы раз, былі роля і дзейнасць манаскіх супольнасцяў у сённяшнім грамадстве ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
З 21 па 28 жніўня пры касцёле св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» — сустрэча, якая сёлета аб’яднала больш за паўтысячы маладых парафіян.
31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.
Пра экскурсіі па Нальшанскім краі я даведалася падчас пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, калі пазнаёмілася з Казімірам Білем з парафіі Божага Цела ў Беразінскім, які праводзіць экскурсіі па розных мясцінах Беларусі.
У апошнія выходныя лета 50 вернікаў парафіі Св. Арханёла Міхаіла ў Навагрудку разам з пробашчам кс. Юрыем Жэгарыным адправіліся ў падарожжа па самых прыгожых касцёлах Беларусі. Пра тое, як перажывалася гэтае падарожжа, распавядае Генута Грыцютэ.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
30 жніўня ва ўзросце 76 гадоў адышоў у вечнасць Антоні Барысевіч — бацька а. Віктара Барысевіча OFM Cap, які служыць у парафіі ў Ліпнішках (Гродзенская дыяцэзія).
30 жніўня падчас Імшы ўвечары старажытны касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне быў перапоўнены. Гродзенцы прыйшлі памаліцца за свайго шматгадовага пастыра, вартаўніка веры ў горадзе над Нёманам кс. інфулата Міхала Арановіча ў 25-ю гадавіну яго смерці.
«Распачаўся чарговы навучальны год, а разам з ім і катэхетычны. Інакш кажучы, распачаўся новы год працы. Заняткі ў школе і катэхеза ў парафіі — гэта вялікі высілак з боку ўсіх тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае», — піша біскуп.
28 жніўня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» з бр. Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
28 жніўня ў парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе завяршыліся «Канiкулы з Богам». У іх прынялі ўдзел амаль 170 дзяцей, жадаючых праслаўляць Бога гульнямі, спевамі і танцамі.
Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства склалі першыя манаскія абяцанні. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня.
Яўгену Баланёву 43 гады. Сёлета ён скончыў чацвёрты курс Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Пра выбар святарскай дарогі ў сталым узросце мужчына разважае разам з карэспандэнтам Catholic.by.