15 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса — «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць».
14 верасня адбылася жараб’ёўка каманд-удзельніц XII турніру па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, які пройдзе ў Слоніме. Жараб’ёўку правялі ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі галоўны спосар турніру Баляслаў Івашка («Виботорг»), а таксама кс. Артур Малафей, адказны па справах спорту Гродзенскай дыяцэзіі.
15 верасня ў Мінску падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў на распачацце новага этапу пастырскага служэння былі абвешчаны новыя прызначэнні.
20 верасня католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір, — пра гэта паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску 15 верасня. Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі.
15 верасня ў мінскай архікатэдры святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся на малітву, а таксама арганізацыйную сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам на распачацце новага этапу пастырскага служэння.
Старт продажу першага беларускага перакладу чарадзейнай казкі «Хронікі Нарніі», сюжэт якой прасякнуты хрысціянскімі матывамі, адбудзецца 17 верасня ў 12.00 у мінскай «Акадэмкнізе».
Помнік пахавальнай архітэктуры ХІХ ст., што знаходзіцца на старых хрысціянскіх могілках, быў адноўлены дзякуючы намаганням пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла кс. Юрыя Жэгарына і мясцовых вернікаў.
14 верасня ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынская) адбылася адпустовая ўрачыстасць.
Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка «Радасць любові» ў перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 верасня ў мінскай архікатэдры.
11 верасня ў Карагандзе адбылася беатыфікацыя выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя, «апостала Казахстана» кс. Уладзіслава Букавінскага. У беатыфікацыйных урачыстасцях прымаў удзел канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзмітрый Пухальскі. Пра сваё «знаёмства» з кс. Букавінскім і асобу гэтага гераічнага святара канцлер распавядае ў інтэрв’ю Catholic.by.
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі ў Мінску адбылася адпустовая ўрачыстасць. Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які наведаў гэтую парафію ўпершыню.
Нечаканую знаходку зрабілі ў Мінску спецыялісты кампаніі «Белгіпс Эка» ў адным з вялікіх зялёных кантэйнераў для макулатуры. Нехта выкінуў каштоўныя кнігі, некаторым з якіх больш за 100 і нават 200 гадоў.
Па запрашэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Каўнаскага Лонгінаса Вірбаласа 14 верасня ў межах адпусту Божай Маці ў Шылуве Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу. Штогадавы адпуст працягваецца ўвесь тыдзень, а дзень 14 верасня сёлета прысвечаны малітвам за святароў.
10-11 верасня ў Браславе адбылася ўсебеларуская сустрэча сем'яў, якая звычайна праходзіць у форме пілігрымкі. У гэтыя сонечныя дні ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў сем'і з розных месцаў Беларусі сабраліся памаліцца разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, святарамі і манахінямі.
Упершыню ў сучаснай гісторыі санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбылася падвойная ўрачыстасць, звязаная з пакліканнем да манаскага жыцця. 12 верасня з дзяцінства звязаны з гудагайскім касцёлам брат Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста (Генрых Валейка) склаў вечныя манаскія абяцанні, а 13 верасня атрымаў тут дыяканскае пасвячэнне.