З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні правялі свой летні «адпачынак з Богам» у Шчучыне ў доме айцоў піяраў.
Колькі сябе памятае маладзечанец Ігар, ён заўсёды хацеў быць праграмістам. І мара здзейснілася: ён скончыў БДУІР, знайшоў працу, пачаў сустракацца з дзяўчынай...
«Як для кагосьці важна ў адпачынак з'ездзіць на мора, так для мяне важна схадзіць у пілігрымку ў Будслаў. Каб яе аднялі ў мяне — то, змораная, я звалілася б», — кажа ўдзельніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў» Ірэна Рубінава, якая заўсёды ў пілігрымскім наборы мае і фотаапарат.
15-19 чэрвеня ў Навасібірску праходзіць пастырская канферэнцыя дыяцэзіі Перамянення Пана, прысвечаная Юбілейнаму Году Божай Міласэрнасці. Яна праводзіцца таксама ў межах святкавання 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.
12 чэрвеня парафія Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах сардэчна вітала а. Аляксандра Стоку OCD, які па запрашэнні пробашча кс. Анджэя Бурака цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў інтэнцыі ўсіх парафіян, а асабліва выпускнікоў мясцовай школы.
Кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, 24-26 мая наведваў Беларусь у якасці папскага легата на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Гродне. Пасля завяршэння духоўнага форуму іерарх адказаў на пытанні журналіста Catholic.by.
12 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах прайшоў штогадовы парафіяльны фэст, на які сабраліся жыхары Шылавіч, а таксама госці з навакольных вёсак.
12 чэрвеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымалі 129 чалавек.
11 чэрвеня адбылася апошняя перад летнім перапынкам сустрэча маладзечанскіх чыгуначнікаў. Падсумаваць чарговы год працы душпастырства было вырашана, арганізоўваючы выезд па знакавых месцах, якія знаходзяцца недалёка ад Маладзечна.
12 чэрвеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбылося ўрачыстае ўнясенне ў касцёл і ўшанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ і св. Фаўстыны Кавальскай.
13 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды 35-годдзя свайго прэзбітэрскага пасвячэння ўзначаліў святую Імшу ў сваёй роднай парафіі ў Адэльску падчас папулярнага фэсту св. Антонія, часта званага адэльскім.
12 чэрвеня ў Белай зале мінскага касцёла свв. Сымона і Алены адкрылася фотавыстаўка Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем». Экспазіцыя прымеркавана да 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
12 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. Павел Скуба цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.
12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшла адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія з Падуі.
У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (фарны касцёл) сёстры назарэтанкі зладзілі «Канікулы з Богам» для дзяцей і моладзі.