Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Біскуп Аляксандр Кашкевіч на Імшы пастэрцы: «Бэтлеем павінен стаць месцам духоўнага нараджэння кожнага з нас»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.12.2015 15:19

У вігілію Нараджэння Пана біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу пастэрку ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Ва ўрачыстай Эўхарыстыі ўдзельнічалі вернікі катэдральнай парафіі і горада Гродна.

 
Біскуп Станеўскі ў ноч Божага Нараджэння ў Лідзе маліўся аб міры ў свеце: «Эмануэль, дапамажы нам стаць людзьмі міру»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.12.2015 15:07

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў ноч Нараджэння Пана, калі ўзгадваецца прыйсце ў свет Божага Сына, маліўся з вернікамі лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара). Іерарх узначаліў у парафіі святую Імшу пастэрку.

 
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Беларусь
25.12.2015 07:06

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў віншаванні з Божым Нараджэннем хрысціянам Беларусі, якія святкуюць яго 25 снежня.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў вігілію Нараджэння Пана: «Маленькі Хрыстус у яслях — знак, што добры Бог заўсёды пры нас»
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.12.2015 01:12

У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Пінска.

 
Вігілія Божага Нараджэння ў мінскай архікатэдры: «Беларусь, прымі Хрыста і даверся Яму!» (+фотарэпартаж)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.12.2015 00:15

24 снежня, у вігілію Божага Нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне архікатэдры, госці і вернікі з усяго горада.

 
Хрыстус нарадзіўся!
Беларусь
25.12.2015 00:00

 
Відэа-віншаванні каталіцкіх іерархаў Беларусі
Беларусь
25.12.2015 00:00

Са святам Божага Нараджэння віншуюць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыд Сяргей Гаек.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ў інтэрв’ю ўкраінскаму каталіцкаму парталу: Братэрская для Украіны Беларусь спрыяе міру
Інтэрв'ю
24.12.2015 10:00

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пасля прыбыцця на дыпламатычную службу ва Украіну перад святамі Божага Нараджэння даў сваё першае інтэрв'ю украінскаму каталіцкаму парталу Credo-ua.org.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні ў рамках онлайн-канферэнцыі
Інтэрв'ю
24.12.2015 09:36

23 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні ў рамках онлайн-канферэнцыі на сайце Бэлтэлерадыёкампаніі.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2015
Іерархі
24.12.2015 01:58

«Беларусь, не бойся прызнаць у Хрысце Сына Божага, прымі Яго і даверся Яму! Ён сваёй любоўю залечыць твае раны, прывядзе да так патрэбнага ўсім нам цуду паяднання і ўчыніць цябе новай і шчаслівай!» — піша Мітрапаліт.

 
«Свята ў рэдакцыйнай сям'і»: аплаткавая сустрэча Сatholic.by
Беларусь
23.12.2015 19:30

23 снежня, крыху апярэджваючы час, за працоўнымі абавязкамі, дапісваючы апошнія сказы ў публіцыстычны раздзел і навіну пра тое, як аплаткай падзяліліся ў Лідзе ці Бараўлянах, а можа, як каталіцкія біскупы рыхтуюцца да Божага Нараджэння ў Нігерыі ці Чадзе, наша рэдакцыя падрыхтавала свой вігілійны стол.

 
У пінскай семінарыі прайшла аплаткавая сустрэча
Беларусь - Пінская дыяцэзія
23.12.2015 15:58

Як адна вялікая сям’я, сабраліся вечарам 22 снежня на аплаткавую сустрэчу ўсе, хто мае непасрэднае дачыненне да Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: выхавацелі і выхаванцы, працаўнікі і выкладчыкі, спаведнікі і прадстаўнікі пінскай парафіі.

 
Віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Божаe Нараджэннe і Новы 2016 год
Іерархі
23.12.2015 15:54

«Упэўнена крочце за Бэтлеемскай зоркай, каб яна дапамагла адшукаць Збаўцу і з новай моцай аддацца Яму, даверыць усе радасці і трывогі, надзеі і чаканні. Хай Божае Дзіця выпраменьвае святло, якое ўкажа сапраўдны шлях да праўды, любові і супакою», — піша біскуп.

 
Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2015 г.
Іерархі
23.12.2015 15:49

«Мы павінны сёння абудзіцца як хрысціяне, падобна тым пастушкам, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўратаваць гэты свет ад бяды», — адзначае біскуп Віцебскі.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння і Новага 2016 года Панскага
Іерархі
23.12.2015 15:11

«У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю», – адзначае біскуп.

 
<< Першая < Папярэдняя 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 145 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.