Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Міжнародны семінар, прысвечаны мучаніцкаму подзвігу архімандрыта Фабіяна Абрантовіча, прайшоў у Рыме
Грэка-Каталіцкая Царква
04.01.2016 12:36

2 студзеня споўнілася 70 гадоў з часу мучаніцкай смерці Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча. З гэтай нагоды ў Рыме быў арганізаваны Міжнародны кансультацыйны семінар, прысвечаны служэнню і мучаніцкай смерці гэтага вялікага беларускага іерарха.

 
Сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і сустрэлі Новы год у кляштары
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.01.2016 12:17

Ужо ў сёмы раз сёстры назарэтанкі з Навагрудка запрашаюць сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і ў свой кляштар, каб сустрэць Новы год у малітвах. Гэты Новы год разам з мясцовымі сем’ямі ў Навагрудку сустракалі сем’і з Гродна і Смаргоні.

 
Дзіцячы гурт парафіі ў Мар’інай Горцы прадставіў вернікам Чэрвеня святочны канцэрт
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.01.2016 11:24

Ужо некалькі гадоў запар хлопчыкі і дзяўчынкі з гурта «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы імкнуцца перадаць цуд Богаўцелаўлення іншым людзям. Таму 3 студзеня яны наведалі вернікаў суседняй каталіцкай супольнасці горада Чэрвень.

 
Міністранты шчучынскай парафіі прынялі ўдзел у праглядзе дабрачыннага хакейнага матчу ў падтрымку дзіцячага хоспіса
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.01.2016 11:03

28 снежня ў гродзенскім Лядовым палацы адбыўся дабрачынны хакейны матч у падтрымку гродзенскага дзіцячага хоспіса, у праглядзе якога ўдзельнічалі і міністранты парафіі ў Шчучыне.

 
«Бэтлеемская Зорка»: канцэрт на тэму Божага Нараджэння прайшоў у Вілейцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.01.2016 10:48

3 студзеня дзеці і моладзь Вілейкі разам з парафіяльным хорам «Angeli» наладзілі святочную праграму, прысвечаную святу Божага Нараджэння.

 
Hайстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі кс. прэлат Юзаф Трубовіч адзначыў 90-годдзе: «Дзякую за ўсё і прашу маліцца аб новых пакліканнях»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.01.2016 17:06

1 студзеня ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, найстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, адзначыў 90-ю гадавіну свайго нараджэння. У гэты дзень ксёндз прэлат дзякаваў Богу за дар святарства і за ўсіх людзей, якіх Пан паставіў на яго жыццёвым шляху.

 
Салезіянская сям'я абрала Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Чалавекам 2015 года»
Іерархі
03.01.2016 17:02

На завяршэнне сустрэчы салезіяне падкідалі ўгору арцыбіскупа, як калісьці падкідалі ўгору святога Яна Боско яго духоўныя сыны, выказваючы такім чынам яму сваю пашану і прыносячы радасць.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у свой дзень нараджэння: «Каб мы ўсе прамаўлялі адзін да аднаго мовай любові»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.01.2016 15:53

3 студзеня, у II нядзелю пасля Нараджэння Пана і ў свой 70-ы дзень нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем
Беларусь
03.01.2016 12:37

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння.

 
Ніколі не здавайся! — Год надзеі пачынаецца ў Касцёле ў Беларусі
Беларусь
03.01.2016 00:00

Хрыстус і надзея — амаль непарыўныя паняцці, сінонімы. Хрысціянін, які згубіў надзею, пахіснуўся ў сваёй веры. Добрая Навіна, якую прынёс Езус, датычыцца любога чалавека, усяго сусвету, і вельмі важны яе складнік: Жыццё, пакуты і добрыя памкненні любога чалавека заўсёды маюць сэнс. Праўда, любоў і справядлівасць абавязкова перамогуць.

 
Віншуем, дарагі Мітрапаліт Тадэвуш!
Беларусь
03.01.2016 00:00

Духоўны жаўнер нашай краіны, які ў гэты дзень – 3 студзеня – адзначае 70-гадовы юбілей, моцнай веры і нязгаснай надзеі на шляху да вяртання нашай краіне Эдэма!

 
«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядныя сустрэчы для дзяцей
Дабрачыннасць
02.01.2016 22:08

2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адсвяткаваў 70-гадовы юбілей: «Я з вас узяты і для вас пастаўлены»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.01.2016 18:08

2 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая святая Імша з нагоды 70-гадовага юбілею Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у першы дзень новага года: «Карыстацца кожнай нагодай, каб рабіць дабро бліжнім»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.01.2016 14:59

Добра выкарыстоўваць час, які дае Бог, і не марнаваць ніводнай хвіліны жыцця заклікаў 1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Апоўдні першага дня 2016 года іерарх цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 
Задумаемся і мы: якія Вашыя чаканні ад новага, 2016 года?
Беларусь
01.01.2016 11:26

Новы год — магчымасць штосьці змяніць у сваім жыцці і пачаць пражываць яго па-новаму. У першы дзень новага, 2016 года мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў чатырох дыяцэзій Беларусі, з якімі думкамі яны сустракаюць новы каляндарны год і якім бачаць яго для сябе. А якія спадзяванні ад яго ў Вас?

 
<< Першая < Папярэдняя 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 141 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.