Звярнуць увагу на любоў, якая жыве ў сям’і, прапанаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў вечаровую Імшу ў касцёле свв. Сымона і Алены ў дзень, калі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і і ўзгадвае ўлюбёнага вучня Езуса – евангеліста Яна. Пасля Эўхарыстыі біскуп падзяліўся аплаткай з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі.
Калядным канцэртам завяршылася англамоўная Імша ў вігілію Божага Нараджэння ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі), якую цэлебраваў кс. Антоні Грэмза.
27 снежня касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску поўніўся дзіцячымі галасамі. На аплаткавую сустрэчу з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім прыйшлі цэлыя сем’і.
27 снежня падчас парафіяльнага свята ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ пяць сем’яў склалі ўрачыстыя абяцанні т.зв. карты руху «Equipes Notre-Dame», прыняўшы Евангелле за Канстытуцыю сваіх сем’яў. Раздзяліць радасць вернікаў прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
26-27 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Баранавіцкага і Брэсцкага рэгіёна, цэлебраваў святую Імшу ў пінскай катэдры з удзелам сужэнцаў і сустрэўся з групай вернікаў з Украіны.
27 снежня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з працаўнікамі чыгункі. У сустрэчы прынялі ўдзел працаўнікі чыгункі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
26 снежня гродзенская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў чарговы раз сабрала ўдзельнікаў пілігрымкі «Гродна – Рось» на сумеснай малітве і аплаткавай сустрэчы.
27 снежня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве, які стаў Юбілейнай святыняй Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, у свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, адбылася юбілейная ўрачыстасць сужэнцаў, сем’яў і супольнасці «Хатні Касцёл» Магілёўскага рэгіёну.
Перад святамі Божага Нараджэння Моладзевая місія «Чыстае сэрца» пачала акцыю «Ліст ад святога Мікалая». Бацькам, якія хацелі, каб іх дзіця атрымала віншавальную паштоўку ад святога Мікалая, неабходна было напісаць ліст на адрас місіі.
26 снежня ў межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, на якіх літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
Шматгалосна і весела, хутка і трапётка, з танцамі ўпрысядку, у якіх разам з дзецьмі не адмовіўся ўдзельнічаць і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у мінскім салезіянскім араторыі дзеці і бацькі з усіх парафій Мінска 26 снежня дзяліліся аплаткай і святкавалі Божае Нараджэнне.
26 снежня Брамы Міласэрнасці ў Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці былі адчынены ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве. Іх адкрыццё здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Батлейку можна з поўным правам назваць адным з сімвалаў святаў Божага Нараджэння. Традыцыя майстравання невялікіх стаенак пачалася ў раннім Cярэднявеччы. Тады першая стаенка была створана братамі францішканамі ў Італіі.
У вігілію Нараджэння Пана біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
Радасць святаў Божага Нараджэння дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі раздзяліў з вернікамі лідскай парафіяльнай супольнасці Узвышэння Святога Крыжа (Фара). 25 снежня іерарх узначаліў святую Імшу ў парафіяльным касцёле.