60-гадовы Леанід Багаткевіч з Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі толькі нядаўна прыняў сакрамэнт хросту, пасля чаго пачаў ствараць макеты праваслаўных і каталіцкіх святыняў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 «Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры». Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
29 снежня святары, якія нясуць служэнне ў Мінску, сустрэліся, каб падзяліцца аплаткай і павіншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем.
Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачала ўжо традыцыйны святочны праект «Калядная ўсмешка». Для запрошаных дзяцей з розных парафій Мінска і Мінскага раёна валанцёры місіі зладзілі спектаклі і падрыхтавалі падарункі.
Падчас святаў Божага Нараджэння святы і праведны Язэп аказаў шчодрую гасціну ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў Мінску па вуліцы Арджанікідзэ, 6.
29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.
28 снежня ў гродзенскай бацьніцы на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Казімір Занеўскі — бацька беларускага святара з Ордэна Пабожных Школ а. Віктара Занеўскага SchP, які апошнія чатыры гады служыць у Польшчы.
Вігілійная сустрэча для святароў з супольнасці Ордэна Пабожных Школ (піяраў), якія працуюць у Беларусі, прайшла перад святамі Божага Нараджэння ў Шчучыне.
Пробашч сталічнай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра планы ўладкаваць на даху Чырвонага касцёла ў Мінску пчаліную пасеку. Святар таксама патлумачыў, чаму не варта асцерагацца есці «гарадскі» мёд.
«Распачынаючы новы 2016 год, услухаемся ў словы Папы Францішка, зробім рахунак сумлення адносна таго, ці мы часам таксама не з’яўляемся абыякавымі да праблем канкрэтнага чалавека і сучаснага свету», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
У чацвёрты раз каманда Гродзенскай дыяцэзіі перамагла на чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. 28 снежня на турніры ў Ашмянах святары Гродзенскай дыяцэзіі пацвердзілі лідарства мінулых гадоў.
27 снежня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Гродне віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы са святамі Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года.
27 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) прадставілі містэрыю на тэму Божага Нараджэння. Містэрыя пад назвай «Як гэта было з нараджэннем Пана Езуса» была прапанавана увазе гледачоў у мясцовым Доме культуры.
27 снежня ў парафіі Святога Антонiя ў Мар'інай Горцы зладзілі пастаноўку аб нараджэнні Дзіцяткі Езуса. Яна была выканана хлопчыкамі і дзяўчынкамі з парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія пярлінкі».
26 снежня ў касцёле святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне на вігілійную сустрэчу сабраліся студэнты парафіі. Сустрэча для былых школьнікаў распачалася святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым ля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў жыцці.