19 снежня ў шчучынскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія) прайшла аплаткавая сустрэча дзяцей і моладзі з парафіяльнай Літургічнай службы алтара, удзельнікаў моладзевага хору “Calasanz” і іх бацькоў. Ужо трэці год такія аплаткавыя сустрэчы збіраюць каля сотні ўдзельнікаў.
20 снежня тэрыторыя мінскага Чырвонага касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц «Caritas». У Чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Caritas» прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
19 снежня ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску гасціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх наведаў аплаткавую сустрэчу, каб разам з навучэнцамі раздзяліць радасць надыходзячых святаў. На пачатку сустрэчы слухачы школы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, якое распавяло пра таямніцу Божага Нараджэння.
20 снежня яшчэ адна вечная лампада загарэлася ў новым мікрараёне Альшанка горада Гродна. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новазбудаванай капліцы.
19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў.
20 снежня, у IV Нядзелю Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылася аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары Мінска. Сустрэча пачалася святой Імшой на літоўскай мове, якую цэлебраваў кс. Міхал Бубен.
20 снежня ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе былі адчынены Святыя Дзверы ў Год Божай Міласэрнасці. Урачыстую святую Імшу, прысвечаную адкрыццю Года Міласэрнасці, цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
20 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку адбылася аплаткавая сустрэча для Таварыства Святой Сям’і з Назарэта, у якой прынялі ўдзел сем’і з Навагрудка.
19 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П. М. Машэрава ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры».
19 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці «Зімовы цуд».
Прыбыццё Бэтлеемскага агню ў Беларусь, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры, выданне на беларускай мове папскай булы, падрыхтоўка да Божага Нараджэння і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
20 снежня ў парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску прайшла святая Імша для дзяцей, якія займаюцца пры «Місіі добрага самараніна» ў Мінску, і іх бацькоў. Пасля Імшы ўсіх чакала тэатралізаванае прадстаўленне і дзяленне аплаткай.
Невядома, хто прынёс першыя падарункі нованароджанаму Каралю: ці зорка прэзентавала з нябёс сваё яснае ззянне; ці жывёлы, якія стаялі ў хляве, сваё цёплае дыханне; ці сена, якое атуляла немаўля ў яслях, сваю духмянасць і нават невыгоду, але, калі гэта быў далікатны мурог, то, можа, і не было той невыгоды?
Вечарам 19 снежня Бэтлеемскае Святло міру прыбыло ў мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыста прывітаў агонь Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дарослыя і дзеці, раратняя Імша для якіх адбывалася ў апошні раз за гэты Адвэнт.
19 снежня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшла святая Імша для студэнтаў і выкладчыкаў «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасля Імшы прысутных чакала аплаткавая сустрэча.