З 12 па 15 сакавіка па запрашэнні беларускіх уладаў адбываўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П'етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка.
Калі ўглядаешся ў яго вочы, у якіх заўважаеш і стомленасць, і боль, і мудрасць, і цішыню, і адначасовае імкненне і прагу зрабіць яшчэ больш для развіцця беларускага, натхняешся сам, як прыгожа і аддана можна праяўляць любоў да Радзімы…
13 сакавіка адбудзецца асвячэнне першага камня новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Камень асвяціць у межах свайго візіту ў Беларусь кардынал П’етро Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка.
Мінула дзесяць гадоў з таго часу, як адышоў у вечнасць святы Ян Павел ІІ. Таму ў выдавецтве «Pro Christo» нядаўна выйшла кніга «Не бойцеся любові! Думкі святога Яна Паўла ІІ пра сям’ю», падрыхтаваная па ініцыятыве Рады па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка.
25-годдзе аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця адзначаюць грэка-католікі Беларусі. 11 сакавіка — гадавіна беларускамоўнай службы ў Мінску Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана. Інтэрв’ю з гэтай нагоды даў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
«Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.
8 сакавіка ў мінскім прыходзе Св. Міхаіла Архангела (храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, Сухарава) адбылася першая служба на беларускай мове.
7 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся вечар размоў «Як кс. Боско: з моладдзю, для моладзі». Пасля святой Імшы і Крыжовага шляху моладзь сабралася ў араторыі, каб разам паразважаць над дэвізам салезіянскай сям’і на 2015 год.
31 сакавіка, напярэдадні дня памяці святой Сафіі, падчас начнога чування ў Свята-Духавым катэдральным саборы Мінска Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел перадасць епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію святую ступню праведніцы.
З 6 па 8 сакавіка партал Catholic.by вёў прамую трансляцыю рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Прапануем аўдыё-запіс рэкалекцыйных гамілій. Рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Рылка.
Пралайф-рух сумесна з ДАІ правёў 8 сакавіка ў Брэсце аўтапрабег у абарону жыцця. Традыцыйная акцыя да Міжнароднага жаночага дня праходзіць кожны год. Такім чынам праціўнікі абортаў, абаронцы ненароджаных дзяцей — актывісты Брэсцкага моладзевага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» — віншуюць жанчын з 8 сакавіка.
7 сакавіка ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая сустрэча Трэцяга Ордэнa кармэлітаў босых святога Юзафа. У гэтым годзе Касцёл святкуе 500-годдзе з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса, рэфарматаркі Oрдэна кармэлітаў босых.
6-8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. У сустрэчах прынялі ўдзел 18 юнакоў са Шчучына (парафія Св. Тэрэзы Авільскай) і Ліды (парафія Святой Сям’і і парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі). Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над барацьбой са злым духам у духоўным жыцці юнака.
У гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя 8 сакавіка прайшла святая Імша падзякі з нагоды 15-й гадавіны беатыфікацыі 11 назарэтанак-мучаніц з Навагрудка.