1 сакавіка перад гадавінай беатыфікацыі адзінаццаці сясцёр-мучаніц з Навагрудка, якая адбылася 15 гадоў таму ў Рыме, чатыры сястры назарэтанкі — с. Марыя Марыяна Алешчык CSFN, с. Карытас Шапель CSFN, с. Лаўра Шукеловіч CSFN і с. Назарыя Міклаш CSFN — наведалі парафію Св. Міхала Арханёла ў Гатаве.
«У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля “Сaritas”, калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі», — гаворыцца ў лісце.
19 лютага споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння каталіцкага святара Канстанціна Стаповіча — рэлігійнага дзеяча, публіцыста і паэта, што друкаваўся пад псеўданімам Казімір Сваяк. З гэтай нагоды 22 лютага ў камайскім касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся прыхільнікі творчасці святара-паэта з розных куткоў Беларусі.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі прыняў удзел у біскупскім пасвячэнні кс. Пятра Турынскага, якое адбылося 28 лютага ў катэдральным касцёле ў Радаме (Польшча). Ксёндз Пётр Турынскі, да гэтага часу віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Радаме, стаў дапаможным біскупам Радамскай дыяцэзіі. Галоўным кансэкратарам быў Апостальскі Нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ.
У выдавецтве «Pro Christo» па ініцыятыве айцоў езуітаў летась выйшлі дзве кнігі з серыі рэкалекцыйных разважанняў айца Юзафа Аўгустына SJ («Исцеление от чувства обиды» і «Адам, где ты?»). Нядаўна выйшла наступная частка разважанняў — «Дай Мне пить». Гэтую кнігу, як і папярэднія, таксама можна выкарыстоўваць для таго, каб перажыць закрытыя ігнацыянскія рэкалекцыі, або як уводзіны ў штодзённую малітву.
1 сакавіка, у ІІ Нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. Падчас Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
Ксёндз Віктар Шутовіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1890 года ў в. Шутавічы Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён). Вучыўся ў Ашмянскай гарадской школе, з 1909 года – у Віленскай духоўнай семінарыі.
Сёлета 1 сакавіка адзначаецца 15-я гадавіна смерці ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі ў Каменцы. Ксёндз Юзаф Грасевіч — выбітная постаць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
28 лютага ў парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы адбыліся ўрачыстасці ў памяць ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча. 1 сакавіка адзначаецца 15-я гадавіна смерці гэтага душпастыра, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам дадзенай парафіі.
25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах круглага стала «Старажытнасці Навагрудчыны» адбылася прэзентацыя выдання «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі ХVII стагоддзя» беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Мікалая Нікалаева.
26 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў некалькі новых прызначэнняў у Гродзенскай дыяцэзіі.
У Докшыцах завяршыўся Першы капітул Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, які праходзіў з 23 па 26 лютага. У капітуле прынялі ўдзел 22 браты з усёй кустодыі. На другі дзень капітула новым кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў быў абраны бр. Алег Шэнда. Яго памочнікамі былі абраны бр. Марк М. Пасют і бр. Анатоль Ярошка.
Беларуская каманда святароў па міні-футболе заняла 10-е месца на IX Чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі. Пераможцамі сталі партугальцы, другое месца заваявала каманда з Польшчы, бронза — у каманды Босніі і Герцагавіны.
21 лютага моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў» для праблемных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі. Удзельнікамі лыжні сталі школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў героем выпуска перадачы «Звычайны дзень» на спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24». Сюжэт з іерархам пакажуць 26 лютага ў 19.20.