Два дні адпачынку з «Карытас» для дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна |
Дабрачыннасць |
02.10.2012 10:39 |
Кожны з іх прамовіў да прысутных віншаванні і ўдзячныя словы. Канцэрт наладзілі маленькія ўдзельнікі Цэнтра дзяцей і моладзі. Шмат прыгожых песень прагучала і цікавых гульняў было падрыхтавана для гасцей. За смачнымі прысмакамі і цікавай праграмай час хутка прамінуў. Удзельнікі развітваліся як добрыя сябры, дзякавалі за сустрэчу і выказвалі спадзяванні, што сустрэнуцца зноў. А ў нядзелю, 30 верасня, валанцёры чакалі дзяцей з сацыяльнага прытулку. Праграма таксама была насычаная: удзел у святой Імшы, абед і наведванне цырка. Радасць і ўсмешка напаўнялі сэрцы маленькіх гасцей. Няхай добры Бог дае сілы, беражэ і дапамагае валанцёрам, якія ахвяруюць свой вольны час іншым людзям. |
Фотарэпартаж |