«Прашу вас, дарагія бацькі, паклапаціцеся аб тым, каб вашыя дзеці прымалі ўдзел у катэхезе ў парафіі незалежна ад таго, у якім класе яны вучацца, ажно пакуль яны не скончаць школу. Калі вы пэўны час таму прасілі Касцёл аб удзяленні хросту для сваіх дзяцей, вы прынялі на сябе абавязак выхоўваць іх у веры. Памятайце, што катэхеза – гэта адзін з найважнейшых элементаў рэлігійнага выхавання», — адзначае біскуп Гродзенскі.