Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


20 кастрычніка — 25-годдзе біскупскай сакры Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
20.10.2014 08:50

20 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. Папа Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі 25 ліпеня 1989 г., а 20 кастрычніка ў базыліцы св. Пятра ў Рыме ўдзяліў яму біскупскае пасвячэнне.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Па словах Папы, перад намі год, каб выспець да прыняцця канкрэтных рашэнняў на будучым Сінодзе»
18.10.2014 21:16

18 кастрычніка завяршыліся пасяджэнні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў і была прынята Рэляцыя Сінода. Пра ход апошняга дня пасяджэнняў і пра гэты дакумент распавёў у інтэрв’ю Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч – удзельнік Сінода.

 
Апошні дзень працы Сінода: біскупскае галасаванне і нечаканая навіна з Рыма
18.10.2014 16:43

На 13-й генеральнай кангрэгацыі Сінода яго ўдзельнікам быў прадстаўлены тэкст паслання да сем’яў. Таксама стала вядома, што мэр Рыма прыняў рашэнне аб рэгістрацыі гомасексуальных саюзаў. Пра апошнія падзеі Сінода — у інтэрв'ю Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

 
Паведамленне біскупа Антонія Дзям'янкі з нагоды Ружанцовага Кангрэсу ў Беларусі
17.10.2014 18:42

«Цэнтрам кангрэсу ў нашай дыяцэзіі стане катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, асабліва тых, хто належыць да суполак Жывога Ружанца, прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы», — адзначае біскуп Пінскі.

 
Паведамленне біскупа Антонія Дзям'янкі з нагоды юбілею біскупскага служэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
17.10.2014 15:57

«У важны дзень для юбіляра, калі ён адзначае свята свайго нябеснага апекуна — святога Юды Тадэвуша — прашу дыяцэзіян аб асаблівай малітве за нашага Мітрапаліта ў парафіях Пінскай дыяцэзіі», — піша біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Свабода без адказнасці вядзе ў нікуды»
17.10.2014 11:31

«Праблема была ў тым, што выступленні біскупаў падчас генеральных кангрэгацый не публікаваліся, а апублікаваная паслядэбатная справаздача была агульная, ананімная. Аднак выступленні рэлятараў круглых сталоў развеялі сумненні і, здаецца, нібыта расставілі ўсё па сваіх месцах». Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра вынікі працы круглых сталоў і выступленне на Сінодзе прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы.

 
На свае вочы: 5 фотафактаў ад карэспандэнта Catholic.by з Рыма
16.10.2014 17:11

Дырэктар Catholic.by кс. Юрый Марціновіч знаходзіцца зараз у Рыме. У сваім фотарэпартажы святар паказвае атмасферу, якая пануе ў Ватыкане ў апошнія дні працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў.

 
16 кастрычніка — гадавіна абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы Пасад
16.10.2014 11:18

16 кастрычніка 1978 года новым Пантыфікам быў абвешчаны кардынал Караль Вайтыла. Новы Папа — з імем «Ян Павел ІІ» — стаў першым Пантыфікам у гісторыі Касцёла з Усходняй Еўропы.

 
«Спрэчкі былі, без іх не абысціся»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра працу біскупаў на круглых сталах падчас Сінода
15.10.2014 19:05

У чацвер у Ватыкане завяршаецца праца ўдзельнікаў Сінода Біскупаў на круглых сталах. Як праходзіла абмеркаванне і чаго чакаць далей? Каментарый Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Кажучы пра Божую міласэрнасць, нельга забывацца на грэх і яго ўплыў»
14.10.2014 13:50

Гарачую дыскусію, якую выклікала паслядэбатная справаздача Сінода Біскупаў, пракаментаваў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — беларускі ўдзельнік на Сінодзе.

 
Віншаванні старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 15-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі
14.10.2014 11:58

«15-годдзе заснавання дыяцэзіі схіляе да праслаўлення Усемагутнага Бога і выражэння Яму падзякі за тое, што праз Касцёл, які мы ўтвараем, здзяйсняецца збаўленне чалавека і шмат дабра для грамадства. Гэтая гадавіна з’яўляецца асаблівай нагодай падзякаваць Пану за ўсё, што ў гэты час удалося здзейсніць для ўмацавання і развіцця Касцёла як дыяцэзіяльнай супольнасці», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 
Навіны Сіноду: арцыбіскуп Кандрусевіч пра супрацоўніцтва з хрысціянскімі канфесіямі ў пытаннях абароны жыцця
13.10.2014 22:57

У сваім ужо чацвёртым выступленні на Сінодзе іерарх звярнуў увагу на неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва з рознымі хрысціянскімі канфесіямі, асабліва з Праваслаўнай Царквой, дзе вучэнне пра сям’ю вельмі блізкае да каталіцкага.

 
Пытанне разведзеных асобаў становіцца найбольш абмяркоўваемай тэмай Сіноду Біскупаў
10.10.2014 13:48

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зазначыў, што найбольш абмяркоўваемай тэмай Сіноду становіцца праблема разведзеных асобаў.

 
Біскупы пра каштоўнасць жыцця: «Жыццё святое, яго неабходна абараняць»
10.10.2014 12:03

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, беларускі ўдзельнік Сіноду Біскупаў, распавёў Catholic.by пра асаблівасці працы ўдзельнікаў Сіноду ў чацвер.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч прадставіў на Сінодзе даклад на тэму хрысціянскага выхавання
09.10.2014 18:20

Гэта было ўжо трэцяе выступленне беларускага іерарха на Сінодзе Біскупаў. Да гэтага Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступаў у свабодных дыскусіях у аўторак і сераду.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 Наступная > Апошняя >>

Старонка 23 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.