«Веру, што беларусы, якія разам з іншымі святымі жывуць у ззянні Божага святла, выйдуць яму насустрач, каб падвесці яго да Бога. І, быць можа, Бог прывітае яго ў сваім доме простымі словамі, якімі беларускае сэрца вітае гасцей: “Калі ласка, Рыгор”», - такія словы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці скіраваў на Імшу развітання з Рыгорам Барадуліным, якая прайшла 4 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Народны паэт Беларусі адышоў у вечнасць 2 сакавіка.