Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Навіны Сіноду: «гарачыя» тэмы серады
09.10.2014 12:19

Ці зменяцца правілы Касцёла ў пытаннях прызнання несапраўднасці шлюбу і скарыстання з сакрамэнту Эўхарыстыі для разведзеных?

 
«Душпастырства сем’яў ва ўсім свеце патрабуе дапамогі»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра абмеркаванне праблем сям’і на Сінодзе
08.10.2014 16:57

Крытычным сітуацыям у сем’ях было прысвечана пятае пасяджэнне ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Рыме. На Сінодзе гаварылі пра стан сям’і ў розных рэгіёнах свету.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч з Рыма: «Біскупы выказваюць занепакоенасць адносна паняцця “талерантнасць”»
08.10.2014 10:53

Адзіны ўдзельнік ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў з Беларусі, віцэ-старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у эксклюзіўным інтэрв'ю для Catholic.by распавёў пра атмасферу Сіноду і пра тыя пытанні, якія выклікалі найбольшую заклапочанасць у біскупаў.

 
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды распачацця Кангрэсу святога Ружанца
04.10.2014 09:32

Паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў гэтым Годзе малітвы ў кастрычніку праводзіцца Кангрэс святога Ружанца, які, у адпаведнасці з яго чатырма часткамі, будзе складацца з чатырох стацый, якія будуць мець месца ў чатырох дыяцэзіях. Першая стацыя, прысвечаная радасным таямніцам, распачынаецца адмысловай праграмай 4 кастрычніка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.

 
«Гэты Сінод паспрабуе паставіць дыягназ»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра пачатак ІІІ надзвычайнай асамблеі Сінодy Біскупаў
04.10.2014 00:00

5 кастрычніка ў Ватыкане распачынаецца ІІІ надзвычайная асамблея Сінодy Біскупаў, якая будзе прысвечана душпастырскай апецы сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі. Сярод удзельнікаў Сінодy будзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Завяршылася пленарнае пасяджэнне Папскай рады «Iustitia et pax» з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
03.10.2014 18:12

3 кастрычніка ў Рыме адбылася пятая заключная сесія пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і мір»). У пасяджэнні прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мадэратарам быў сакратар Папскай рады арцыбіскуп Марыё Тозо.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч на пасяджэнні Папскай рады «Iustitia et pax» прадставіў успрыманне Кампендыя сацыяльнага вучэння Касцёла беларусамі
03.10.2014 11:38

Успрыманне Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла ў розных краінах свету было прадстаўлена ўдзельнікамі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax». Пра гэта перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Папам у другі дзень пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» (абноўлена)
02.10.2014 15:44

2 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax», якое праходзіць у Рыме з 1 па 3 кастрычніка.

 
Паведамленне і распараджэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Малітоўнай сустрэчы з нагоды ўшанавання св. Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі
01.10.2014 12:14

«З нагоды Года малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з ружанцовым  месяцам, заклікаю, каб 18 і 19 кастрычніка была ўрачыста праведзена Малітоўная сустрэча з нагоды ўшанавання св. Ружанца».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Трэнта
30.09.2014 15:53

29–30 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў італьянскі горад Трэнта, які знаходзіцца ў паўночнай частцы Апенінскага паўвострава і вядомы ў гісторыі Каталіцкага Касцёла як месца правядзення славутага Трыдэнцкага Сабору.

 
Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб малітве за Сінод Біскупаў, прысвечаны сужэнству і сям’і
29.09.2014 09:39

«Заахвочваю ўсіх дыяцэзіян да руплівай малітвы ў інтэнцыі нашых сем’яў, каб яны былі моцныя Богам. Запрашаю ўсіх, каму ляжыць на сэрцы дабро сужэнства і сучаснай сям’і, да ўключэння ў малітву за Сінод падчас кожнай святой Імшы і іншых набажэнстваў, на працягу ўсяго часу трывання сінадальных прац», — адзначае біскуп Гродзенскі.

 
«Я адзін з вас»: Мітрапаліт Кандрусевіч цэлебраваў у Адэльску Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
28.09.2014 19:25

28 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў сваю родную парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія), дзе цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння і маліўся за свайго былога пробашча ксяндза прэлата Пятра Барташэвіча з нагоды юбілею 100-годдзя яго нараджэння.

 
Заклік біскупа Антонія Дзям'янкі да малітвы за Сінод Біскупаў, прысвечаны сужэнству і сям'і
27.09.2014 13:53

«На час Сіноду Біскупаў, прысвечанага сужэнству і сям'і, які будзе праходзіць у Рыме па волі Папы Францішка ў днях 5–19 кастрычніка 2014 г., заахвочваю ўсіх вас да малітоўнай лучнасці і падтрымкі тых, хто ўдзельнічае ў разважанні над важнымі справамі Касцёла ў гэтай галіне», — піша біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

 
Тры біскупы з Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з Пантыфікам (дададзены здымкі)
20.09.2014 21:55

18 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францішка з біскупамі, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. У іх ліку і біскупы з Беларусі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прамовіў канферэнцыю для навучэнцаў Львоўскай семінарыі
07.09.2014 16:28

7 верасня 2014 г. у межах візіту ў Львоў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прамовіў канферэнцыю для навучэнцаў Львоўскай духоўнай семінарыі на тэму “Сведчанне веры і жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 Наступная > Апошняя >>

Старонка 24 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.