16 ліпеня ў Івянцы пачынаецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Са словам да ўдзельнікаў звярнуўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. “Жадаю ўдзельнікам парафіяды поспехаў ва ўсіх відах спаборніцтваў – спартыўных, духоўных і тэатральных. Няхай яна стане яшчэ адным крокам да вашага фізічнага, артыстычнага і духоўнага ўдасканалення, каб у жыцці вы беглі да святасці і сталі новымі, выхаванымі на прынцыпах Евангелля, людзьмі, якіх патрабуюць новыя часы, у якія мы жывём”, - напісаў іерарх.