У эфіры перадачы «Сёння вечарам» пераможца расійскага песеннага праекта «Голас» беларус Сяргей Валчкоў распавёў, што верыць у Бога, з’яўляецца практыкуючым хрысціянінам і спявае ў царкоўным хоры. Пры гэтым менавіта ў святыні ён упершыню ўбачыў сваю будучую жонку.
7 студзеня вернікі Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, святкуюць Божае Нараджэнне. Ражджаство адзначаюць у тым ліку праваслаўныя вернікі Беларусі.
4 студзеня ў Беларусь прыбыў новы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. Кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Ад імя беларускай дзяржавы Мітрапаліта прывітаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
25 снежня падчас пасяджэння Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла было пастаноўлена задаволіць прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта аб яго адыходзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.
У студзені 2014 г. у Мінск будуць дастаўлены святыя рэліквіі Афона – Дары Трох каралёў. З 18 па 24 студзеня рэліквіі будуць знаходзіцца ў Доме міласэрнасці ў Мінску.
У Каложскай царкве арганізавана выстава абразоў святых, якіх шануюць як праваслаўныя, так і католікі. Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін. Адметна, што майстры паспрабавалі сябе ў кананічным іканапісе — выстаўленыя абразы спалучылі традыцыю і сучаснасць.
«Дзякуючы Вам і пры Вашым непасрэдным удзеле паспяхова развіваліся і працягваюць развівацца братэрскія і канструктыўныя адносіны з іншымі веравызнаннямі і асабліва з Каталіцкім Касцёлам, што сведчыць пра наша агульнае імкненне сумесна адказваць на выклікі нашага часу і клапаціцца аб духоўным дабры народа», — адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у віншаванні кіраўніку Беларускай Праваслаўнай Царквы.