Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская Праваслаўная Царква


З радасцю віншуем братоў і сясцёр праваслаўных, якія святкуюць Божае Нараджэнне!
07.01.2016 00:00

Хай разам з Немаўлём-Збаўцам у сэрца прыйдзе надзея!

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваю місію Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Мітрапалітам Паўлам і Мітрапалітам Філарэтам
08.12.2015 00:20

7 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з 50-годдзем епіскапскага пасвячэння
25.10.2015 02:24

24 кастрычніка ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт адзначыў 50-годдзе епіскапскага пасвячэння. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў праваслаўнага іерарха з Рыма, дзе прымае ўдзел у Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і.

 
Мітрапаліт Філарэт уганараваны ордэнам свяціцеля Алексія 1-й ступені
23.03.2015 15:16

Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уганараваны ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Алексія, Мітрапаліта Маскоўскага, 1-й ступені.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з 80-годдзем
21.03.2015 11:58

21 сакавіка адзначаецца 80-годдзе нараджэння Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Юбіляра павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пра сустрэчу з кардыналам П’етро Паралінам: «Мы размаўлялі пра важнасць захавання духоўна-маральных каштоўнасцяў»
13.03.2015 12:13

13 сакавіка ў межах візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 
Унікальную Біблію 1888 года прэзентуюць у Гомелі
12.03.2015 10:48

Унікальную Біблію 1888 года выдання прадэманструюць у Гомельскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, дзе сёння пройдзе Дзень праваслаўнай кнігі.

 
У Мінску з'явіўся другі праваслаўны прыход з набажэнствамі на беларускай мове
10.03.2015 15:16

8 сакавіка ў мінскім прыходзе Св. Міхаіла Архангела (храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, Сухарава) адбылася першая служба на беларускай мове.

 
Рэліквіі святой Сафіі Слуцкай — святую ступню — перанясуць у Слуцк
10.03.2015 12:03

31 сакавіка, напярэдадні дня памяці святой Сафіі, падчас начнога чування ў Свята-Духавым катэдральным саборы Мінска Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел перадасць епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію святую ступню праведніцы.

 
23 лютага ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост
23.02.2015 10:04

23 лютага ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. Сёлета ён працягнецца да 11 красавіка.

 
У Гродне распачаўся XIV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў
13.02.2015 13:55

11 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV фестывалю «Каложскі дабравест». Сапраўдным падарункам для знаўцаў царкоўнай музыкі стала знакамітая араторыя мітрапаліта Іларыёна (Алфеева) «Жарсці па Мацвею» ў выкананні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла».

 
У Гродне 11 лютага распачнецца XIV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест»
06.02.2015 11:16

Прыхадскія і свецкія харавыя калектывы з Беларусі, Румыніі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы і Літвы прымуць удзел у XIV Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест», які пройдзе ў Гродне з 11 па 14 лютага.

 
Галоўны рэдактар выдавецтва Беларускага Экзархату атрымаў міжнародную прэмію імя К. Астрожскага
14.01.2015 11:00

Беларускі пісьменнік Аляксандр Вялько, галоўны рэдактар Выдавецтва Беларускага Экзархату, увайшоў у лік лаўрэатаў 2015 года прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага.

 
Створана Лідская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
26.12.2014 17:31

Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога адбылося 25 снежня пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, было прынята рашэнне стварыць у межах Гродзенскай вобласці новую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 
Інстытут тэалогіі БДУ запрашае настаўнікаў і вучняў да ўдзелу ў творчых конкурсах
01.12.2014 16:40

Конкурс навуковых работ і сачыненняў сярод вучняў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій праводзіць Інстытут тэалогіі БДУ.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.