Хто я і куды іду? Тэме паклікання былі прысвечаныя моладзевыя рэкалекцыі, якія прайшлі з 28 па 30 красавіка ў доме сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне ў адной з парафій горада Брэста.
26 красавіка ў пінскай катэдральнай базыліцы адбылася св. Імша ў сувязі з чарговай гадавінай трагічнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Літургію ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
23 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску была прадстаўлена інсцэніроўка на тэму ўваскрасення Хрыстовага.
Круглы стол на тэму «Рэлігія ў сучаснай беларускай культуры» прайшоў на кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў межах падрыхтоўкі да Першага беларускага філасофскага кангрэса, які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку 2017 года.
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, курыя Пінскай дыяцэзіі абвясціла пра некаторыя персанальныя змены і прызначэнні ў дыяцэзіі.
2 красавіка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску ўдзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху, які традыцыйна праходзіць вуліцамі Баранавічаў з удзелам святароў з усёй дыяцэзіі. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
1-2 красавіка Гомельскую вобласць наведаў арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік. Польскі іерарх прыехаў у Беларусь, каб паглядзець на плён служэння ў Беларусі трох святароў Люблінскай архідыяцэзіі — кс. Славаміра Ласкоўскага, кс. Тадэвуша Саморэка і кс. Яцэка Бараўца.
Традыцыйная сустрэча міністрантаў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага працягвалася тры дні. У перыяд Вялікага посту на сустрэчу прыехала каля 30 юнакоў з усёй Пінскай дыяцэзіі.
З 24 па 27 сакавіка ў кінатэатры «Мір» у Мазыры праходзілі паказы хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм фестывалю «Магніфікат».
«Звяртаюся да Вас з нагоды вельмі важнай гадавіны для нашай дыяцэзіі. 26 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня адыходу ў вечнасць першага біскупа Пінскай дыяцэзіі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Сёлета таксама прыпадае 100-я гадавіна яго біскупскай намінацыі», — адзначае біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ў Звароце з нагоды 85-й гадавіны смерці Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
19 сакавіка ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўдзяленне паслуг акалітату.
4–5 сакавіка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сабрала першых у гэтым годзе ўдзельнікаў акцыі «Семінарыст на ўік-энд». Імі сталі юнакі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі.
4 сакавіка ў дзень сваіх імянін дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец узначаліў урачыстую св. Імшу ў парафіі святога Казіміра ў Жлобіне, дзе ў гэты дзень прыпадаў адпуст.
Традыцыйная штомесячная сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі, якая адбылася 23 лютага ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, мела ў гэты раз своеасаблівую нагоду.
Некалькі арыгінальных фотаздымкаў са старымі відамі Пінска выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay.