Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


«Хто шукае Бога па-сапраўднаму?»: у Лагішыне завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай Каралевы Палесся (абноўлена)
22.08.2016 13:36

22 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне прайшла галоўная святая Імша з удзелам пілігрымаў у межах сёлетніх урачыстасцяў. У малітве вернікі розных узростаў прасілі ў Каралевы Палесся заступніцтва ў сваіх інтэнцыях.

 
Канцэрт праслаўлення ў Лагішыне: «Убачыць Езуса ў глыбіні свайго сэрца» (+відэа)
22.08.2016 03:27

Вечарам 21 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне прайшоў канцэрт праслаўлення. Узносіць хвалу Богу праз вядомыя і новыя спевы пілігрымам дапамагалі новы музычны гурт Пінскай дыяцэзіі «Крок за крокам» і яго кіраўнік кс. Аляксандр Канановіч.

 
Імшой для пілігрымаў пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай (абноўлена)
22.08.2016 02:13

21 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. У гэты дзень у санктуарый прыбылі ўдзельнікі пешых пілігрымак.

 
30-ю гадавіну смерці кс. Ежы Росяка адзначылі ў Паланэчцы (+фота)
20.08.2016 16:10

20 жніўня ў парафіі Святога Юрыя ў Паланэчцы адзначалася 30-я гадавіна смерці кс. Ежы Росяка. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Пілігрымка на сувязі: Баранавічы-Лагішын
20.08.2016 14:24

На ўрачыстасці Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі, крочыць пілігрымка з Баранавіч. У пілігрымцы ўдзельнічае 130 чалавек.

 
Пілігрымка Баранавічы-Лагішын вырушыла ў шлях: «у паўнаце адкрыцца на Божыя ласкі»
18.08.2016 14:22

18 жніўня вырушыла пілігрымка з Баранавіч у Лагішын. Пілігрымка прыбудзе ў Лагішын 21 жніўня на распачацце фэсту і малітоўнага чування ў сувязі з урачыстасцямі Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

 
«Прыехала дадому абноўленай і натхнёнай»: у Лагішыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі Лагішына і Магілёва
11.08.2016 09:53

Рэкалекцыі для дзяцей і моладзі з Лагішына і Магілёва ў Юбілейны Год Міласэрнасці прайшлі 4-9 жніўня ў лагішынскім Доме міласэрнасці. У духоўных практыкаваннях прымала ўдзел больш за 20 чалавек, якімі апекаваліся сёстры місіянеркі Святой Сям’і з Пінска і Магілёва.

 
«Cёння на месцы касцёла – помнік Леніну»: змены ў забудове Пінска ў фотаздымках
10.08.2016 11:11

Пазнавальнае архітэктурнае аблічча гістарычнай часткі горада склалася ў XIX - пач. XX стст. Пасля Вялікай Айчыннай вайны горад пачалі перабудоўваць, і ён пачаў губляць сваё старажытнае аблічча. Былі знесены гандлёвыя шэрагі ў цэнтры, узарваны касцёл св. Станіслава. Замест іх з’явіліся плошча Леніна з помнікам правадыру пралетарыяту, хрушчоўкі і Дом культуры...

 
Урачыстасць Перамянення Пана ў парафіі ў Новай Мышы: «Хрыстус перамяняецца, каб перамяніць нас»
06.08.2016 18:21

6 жніўня, ва ўрачыстасць Перамянення Пана, у парафіі ў Новай Мышы адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
«Канікулы з Богам» арганізавала ў Дамачаве брэсцкая парафія Узвышэння Святога Крыжа
28.07.2016 15:13

Брэсцкая парафія Узвышэння Святога Крыжа зладзіла для дзяцей «Канікулы з Богам» у пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна. Канікулы праходзілі на працягу дзесяці дзён пры мясцовай парафіі Звеставання Пана.

 
Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Крыўчыцах: «Памятаць, разважаць і жыць у адкрытасці на Божыя натхненні» (+фота)
27.07.2016 14:30

24 ліпеня ў парафіі Св. Ганны ў в. Крыўчыцы (Пінская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Яе ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Пасля першага туру ўступнага экзамена ў семінарыю ў Пінску прыняты чатыры чалавекі
22.07.2016 13:51

21 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся першы тур уступнага экзамена.

 
У семінарыі ў Пінску завяршыліся рэкалекцыі па распазнанні паклікання
22.07.2016 11:41

На працягу чатырох дзён, з 18 па 21 ліпеня, юнакі з Пінскай і Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій прымалі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
Імша ў Пінску ў пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка: «Ахвярнае, поўнае працы і прыгажосці жыццё»
21.07.2016 17:11

21 ліпеня, у пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка, у пінскім катэдральным касцёле адбылася ўрачыстая святая Імша — падзяка Богу за служэнне гэтага пастыра Пінскай дыяцэзіі. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У семінарыі ў Пінску праходзяць рэкалекцыі для юнакоў па распазнаннi паклікання
19.07.2016 17:17

18 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пачаліся рэкалекцыі для юнакоў, якія шукаюць дапамогі ў распазнанні жыццёвай дарогі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 7 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.